Мачулішчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Lš-k. (гутаркі | унёсак) у 15:06, 7 сьнежня 2013. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Мачулішчы
Шматпавярховікі ў пасёлку
Шматпавярховікі ў пасёлку
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Вышыня: 228 м н. у. м.
Насельніцтва: 8,5 тыс. (2012)
Тэлефонны код: +375 17
Паштовы індэкс: 223012
Геаграфічныя каардынаты: 53°46′53″ пн. ш. 27°35′45″ у. д. / 53.78139° пн. ш. 27.59583° у. д. / 53.78139; 27.59583Каардынаты: 53°46′53″ пн. ш. 27°35′45″ у. д. / 53.78139° пн. ш. 27.59583° у. д. / 53.78139; 27.59583
Мачулішчы на мапе Беларусі
Мачулішчы
Мачулішчы
Мачулішчы

Мачу́лішчы — мястэчка ў Менскім раёне Менскай вобласьці. Насельніцтва 8,5 тыс. чалавек (2012). Пасёлак разам зь вёскамі Александрова і Мачулішчы ўваходзяць да складу Мачулішчанскага пасялковага савету

Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Асіповічы.

Гісторыя

Насельніцтва

  • 2006 год — 8,2 тыс.
  • 2008 год — 8,3 тыс.
  • 2012 год — 8,5 тыс.

Інфраструктура

Насельніцтва мястэчка абслугоўваюць дзіцячы садок, сярэдняя школа (ДУА «Мачулішчанская АСШ»), амбуляторыя, пошта, стадыён, колькі прадуктовых і прамтаварная крамы, філія банка (ААТ «АСБ Беларусбанк»).

Эканоміка

На тэрыторыі пасялковага савету разьмешчаныя 72 прадпрыемствы розных формаў уласнасьці. Найбуйнейшыя прадпрыемствы: ААТ «Агракамбінат «Мачулішчы», ААТ «УВТК «Белсувязьбуд», ААТ «Белсчёттехника», ЗАТ «ГВТАМ «Аэрамаш», ВУП «Фери», ААТ «Древ-контракт», МРЭС.

Транспарт

Мястэчка абслугоўваюць наступныя віды транспарту:

  • аўтобус
  • маршрутнае таксі
  • электрацягнік

Вайсковыя аб'екты

У Мачулішчах разьмешчаныя: 50 мяшаная авіяцыйная база ВПС і ВСПА Беларусі; Паўночна-заходняе апэратыўна-тактычнае камандаваньне; вайсковыя часткі непасрэднага падначаленьня; вайсковы аэрадром.

Інфармацыя для турыстаў

Помнікі

  • Мэмарыяльны комплекс, прысьвечаны 17 Героям Савецкага Саюзу, выхаванцам мясцовай авіячасткі.
  • На тэрыторыі пассавету знаходзіцца біялягічны заказьнік мясцовага значэньня «Сакаліны»[1].

Галерэя

Крыніцы

Літаратура