Перайсьці да зьместу

Сакаліны (заказьнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
біялягічны заказьнік мясцовага значэньня «Сакаліны»
біялягічны заказьнік мясцовага значэньня «Сакаліны»
Плошча 20,9 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 53°46′53″ пн. ш. 27°35′45″ у. д. / 53.78139° пн. ш. 27.59583° у. д. / 53.78139; 27.59583Каардынаты: 53°46′53″ пн. ш. 27°35′45″ у. д. / 53.78139° пн. ш. 27.59583° у. д. / 53.78139; 27.59583
Месцазнаходжаньне Менскі раён, п. Мачулішчы
Утварэньне раш. Менрайвыканкама ад 29.08.2011 № 7138
біялягічны заказьнік мясцовага значэньня «Сакаліны» на мапе Беларусі
біялягічны заказьнік мясцовага значэньня «Сакаліны»
біялягічны заказьнік мясцовага значэньня «Сакаліны»
біялягічны заказьнік мясцовага значэньня «Сакаліны»

«Сакалі́ны» — біялягічны заказьнік мясцовага значэньня, які знаходзіцца ў Менскім раёне Менскай вобласьці. Разьмешчаны на землях Мачулішчанскага пасялковага савету і Менскай лесапаркавай гаспадаркі й займае плошчу ў 20,9 га.

  • захаваньне й вывучэньне прыроднага комплексу, што ўключаюць асабліва каштоўныя дзялянкі лесу, ў межах якіх знаходзяцца месцы пражываньня дзікарослых расьлінаў і дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, што ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, перш за ўсё ўнікальнага каляніяльнага пасяленьня пустальгі звычайнай[1].
  • экалягічнае выхаваньне насельніцтва (правядзеньне школьных экскурсій і акцый па назіраньні за пустальгой, ўлік каштоўных птушак, будаваньне для іх штучнага гняздоўя)

У «Сакаліным» зарэгістраваныя чаротавая жаба, драч, зялёная жаўна і калёнія гнездаваньня рэдкага сокала — пустальгі звычайнай, дзякуючы якой тэрыторыя была аднесеная да ахоўнай.

Залятаюць у лясы заказьніку птушкі, што таксама знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня: палявы мышалоў, сакол-каршачок, шызая чайка. Яшчэ 20 відаў птушак, што жывуць у заказьніку, маюць эўрапейскі прыродаахоўны статус.

Гісторыя стварэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькі гадоў таму школьнікамі Мачулішчанскай сярэдняй школы на хвоях былі выяўленыя 6 гнёздаў пустальгі. У той час невялікі астраўны лес, дзе пасяліліся сокалы, плянавалася высекчы з мэтай пашырэньня жылой зоны населенага пункта. Супольная праца школьнікаў, настаўнікаў, а таксама прадстаўнікоў грамадзкае арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» пры фінансавае падтрымцы карпарацыі Isar, Inc (ЗША) дазволіла стварыць адмысловы заказьнік «Сакаліны».[2].