Перайсьці да зьместу

Махноўшчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Махноўшчына
Махновщина

20 кастрычніка 1919 — 28 жніўня 1921
Сьцяг Махновщина
Сьцяг
Месцазнаходжаньне Махновщина
Афіцыйная мова украінская, расейская
Сталіца Гуляйполе
Форма кіраваньня Анархічны камунізм
Насельніцтва
 • агульнае

7 млн
Незалежнасьць
— абвешчаная
— страчаная

20 кастрычніка 1919
28 жніўня 1921

Махноўшчына (20 кастрычніка 1919 — 28 жніўня 1921) — тэрыторыя пад кантролем свабодных саветаў і лібэртарных камунаў[1], дзе меліся спробы стварыць анархічнае грамадзтва[2], падчас Украінскай рэвалюцыі. Махноўшчына знаходзілася пад абаронай Рэвалюцыйнае Паўстанцкае Арміі Нестара Махно. У гэты час плошча Вольнай тэрыторыі была заселеная прыкладна сям’ю мільёнамі чалавек[3]. Пасьля падзеньня рэжыму гетмана, тэрыторыя была занятая расейскімі войскамі Антона Дзянікіна, быў створаны часовы ўрад Поўдня Расеі. Да 1920 году войскі Дзянікіна пакінулі тэрыторыю пасьля наступленьня частак Чырвонай Арміі ў супрацоўніцтве зь сіламі Нестара Махно, часткі якога вялі партызанскую вайну ў тыле дзянікінцаў.

  1. ^ Skirda Alexandre Nestor Makhno: Anarchy’s Cossack. — М .: AK Press, 2004. С. 86.
  2. ^ Noel-Schwartz, Heather The Makhnovists & The Russian Revolution — Organization, Peasantry and Anarchism.
  3. ^ Peter Marshall Demanding the Impossible. — М.: PM Press, 2010. С. 473.