Рэспубліка Іскалату

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рэспубліка Іскалату
Iskolata Republika
Flag of Russia.svg
24 сьнежня 191720 лютага 1918 United Baltic Duchy flag.svg
Сьцяг Рэспублікі Іскалату
(Сьцяг)
Афіцыйная мова латыская, расейская
Сталіца Цэсіс, пазьней Валка

Рэспу́бліка І́скалату (па-латыску: Iskolata Republika) — умоўная назва латвійскага савецкага дзяржаўнага ўтварэньня на неакупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Відзэмэ[1] й Латгаліі[2] са сьнежня 1917 да лютага 1918 году.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 сьнежня 1917 году (6 студзеня 1918 году) у латвійскім горадзе Валка Выканаўчы камітэт Рады працоўных, салдацкіх і безьзямельных дэпутатаў Латвіі (Іскалат) прыняў дэклярацыю пра самавызначэньне Латвіі. Была ўтвораная Савецкая Латвія (так званая Рэспубліка Іскалату), улада якой распаўсюджвалася на раёны Латвіі, не занятыя нямецкімі войскамі. Старшынём ураду Рэспублікі Іскалату стаў Фрыцыс Розіньш. Напачатку наступнага году нямецкія войскі занялі ўсю тэрыторыю сучаснай Латвіі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 30 сакавіка (12 красавіка) 1917 году Ўсерасейскі Часовы ўрад выдаў пастанову «Пра часовае стварэньне адміністрацыйнага кіраваньня й мясцовага самакіраваньня Эстляндзкай губэрні», у адпаведнасьці зь якім паўночныя паветы Ліфляндзкай губэрні з эстонскім насельніцтвам былі ўключаныя ў склад Эстляндзкай губэрні
  2. ^ У сьнежні 1917 году Савет Народных Камісараў Расеі выдаў дэкрэт пра аддзяленьне латгальскіх паветаў ад Віцебскай губэрні, г.зн. пра ўключэньне Рэзекненскага, Дзьвінскага й Лудзенскага паветаў у склад Латвіі.