Паўднёва-Асэтынская аўтаномная вобласьць
Паўднёва-Асэтынская аўтаномная вобласьць па-расейску: Юго-Осетинская автономная область па-грузінску: სამხრეთ ოსეთის ავტონომიური ოლქი па-асэтынску: Ху́ссар Ирыстоны автономон бӕстӕ | |
Афіцыйная мова | расейская грузінская асэтынская |
Сталіца | Цхінвалі |
Найбуйнейшы горад | Цхінвалі |
Плошча • агульная |
3 900 км² |
Насельніцтва • агульнае (1989) |
99102[1] |
Валюта | Савецкі рубель |
Паўднёва-Асяцінская аўтаномная вобласьць (коратка: ПАВВ, або Паўднёвая Асэтыя) — аўтаномная вобласьць на поўдні СССР, на поўначы Закаўказьзя і ў складзе Грузінскае ССР. . Плошча ПАСВ 3,9 тыс. км2.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва па стане на 1985 год — 99 000 чал., зь іх мяшчан 46 %. Насельнікі ПАСВ — асяціны, грузіны, расейцы і інш.
Земскі падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паўднёвая Асэтыія ня мела вобласьцяў. Яна дзялілася на раёны.
Сталіца ПАСВ — Цхінвалі.
Краявід
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ПААВ была разьмешчаная на схіле Вялікага Каўказу. Надвор'е ў ПАСВ было ўмеранае. Сярэдняя цеплыня студзеня ад —4 да —6 Ц у гарах, ліпеня адпаведна 20 Ц і 13 Ц. Ападкаў ад 500 да 1 000 мм у год.
Лясы займалі значную частку ПААВ.
Мінулае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 6 ст. да н. э. была на землях ПААВ Калхідзкае царства, ў 4—3 ст. да н.э. Ібэрыя. У пач. 6—10 ст.ст. пад уладаю Грэцыі, Арабскае дзяржавы. У 11—12 ст.ст. культурны росквіт Грузыі і ПААВ. У 13—14 ст.ст. пад уладаю манголаў. У 15—19 ст.ст. землі ПАСВ былі месцам барацьбы паміж Асманамі і Пэрсыяю. У 1801 годзе землі ПАСВ далучаныя да Расеі. У 1918 годзе землі ПАСВ былі захопленыя асманамі, а затым ангельцамі. З 1919 па 1920 гады землі ПАСВ сталі часткаю незалежнае Грузіі.
Незалежнасьць (1919-1920)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1919 па 1920 гады землі ПААВ сталі часткаю незалежнае Грузіі. У 1921 годзе землі ПАСВ захопленыя РСФСР.
Савецкая ўлада (1920-1991)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1921 годзе землі захопленыя РСФСР. 20 красавіка 1922 году створаная ПААВ у складзе ГССР, якая была ў складзе Закаўкаскае СФСР. Зь 5 сьнежня 1936 ГССР стала саюзнаю рэспублікаю, а ЗСФСР перастала існаваць. Улада саветаў існавала да 1991 году.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ПАСВ была ўзнагароджаная наступнымі ордэнамі СССР:
- Леніна (1967)
- Дружбы народаў (1972)
Кампартыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ПААВ не было кампартыі з выкарыстаньнем назвы паўднёва-асэтынская, а была часткаю 'Камуністычнае партыі Грузіі (коратка КПГ), пачала сваю дзейнасьць у 1920 годзе. Яна ўзьнікла пад назваю Камуністычная партыя (бальшавікоў) Грузіі.
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пад уладаю бальшавікоў ПААВ пераўтварылася з сялянскае краіны ў прамыслова-земляробчую. Важнейшыя галіны прамысловасьці:
- выкап з гораў срыавіны каляровае мэталюргіі
- машынабудаўнічая
- харчовасмакавая прамысловасьць
- тытунёвая
- вінаробчая
- кансэрвовая
- дзераваапрацоўка
Сельская гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Важнейшыя сельска-гаспадарчыя вырабы:
- зернавыя
- пшаніца
- кукуруза
- ячмень
- бульба
- агародніна
- цукровыя буракі
Было разьвіта вытворчасць агародніны і садавіны. Было вінаробства. Мелася пчалярства, зьверагадоўлю.
У гарах мелася авечкагадоўля.
Адпачынак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Курорт у Джава.
Возныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ПААВ мела чыгунку і дарогі. Чыгунка была з Цхінвалі ў Тбілісі.