Данская рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Данская рэспубліка
Red flag.svg
1918—1920 Flag of the Russian SFSR (1918-1920).svg
 
Flag of Ukrainian SSR (1919-1929).svg
Сьцяг Данской рэспублікі Герб Данской рэспублікі
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«Всколыхнулся, взволновался православный Тихий Дон»
Месцазнаходжаньне Данской рэспублікі

Мапа Вобласьці войска Данскога (пазначаная зялёным колерам)

Афіцыйная мова расейская
Сталіца Новачаркаск
Найбуйнейшы горад Новачаркаск, Растоў-на-Доне, Таганрог
Форма кіраваньня Рэспубліка
Валюта Рубель
Незалежнасьць
заснаваньне
18 траўня 1918

Усевялі́кае Во́йска Данско́е (Данска́я рэспу́бліка) — непрызнаная дзяржава ў 1918—1920 роках, абвешчаная на тэрыторыі Вобласьці Войска Данскога пасьля ліквідацыі Данской Савецкай рэспублікі. У 1920 спыніла існаваньне ў выніку наступу бальшавіцкіх войскаў.

Дзяржаўны лад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парлямэнцкая рэспубліка. На чале стаяў казацкі атаман: Пётар Красноў (1918—1919), Афрыкан Багаеўскі (1919—1920).

Данская рэспубліка падзялялася на 10 акругаў на тэрыторыі цяперашніх Растоўскай і Валгаградзкай абласьцей Расейскай Фэдэрацыі, Луганскай і Данецкай абласьцей Украіны. На мясцовых узроўнях дзейнічалі акруговыя колы, грамадзтвы станіцаў, так што лад быў блізкі да фэдэратыўнага.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10 траўня 1918 року данскія казакі вызвалілі ад бальшавікоў Новачаркаск. 11 траўня створаны часовы ўрад, 16 траўня Пётар Красноў абраны атаманам. 18 траўня Кола ўратаваньня Дону (усеагульны казацкі сход) абвясьціла незалежнасьць дзяржавы на тэрыторыі Вобласьці Войска Данскога са сталіцаю ў Новачаркаску. 15 жніўня рэспубліка была прызнаная Ўкраінай.

15 верасьня пастановай Вялікага Данскога кола рэспубліка перайменаваная ва Ўсевялікае Войска Данское, паколькі такая назва выкарыстоўвалася ў лістах цара на Дон у XVII стагодзьдзі.

Пасьля паразы Нямецкай імпэрыі ў Першай сусьветнай вайне кайзэраўскія войскі пакінулі Дон, і армія Краснова апынулася сам-насам з Чырвонай арміяй. 14 лютага 1919 атаман Красноў перадаў уладу Афрыкану Багаеўскаму і перадаў рэшткі сваіх войскаў Добраахвотніцкай арміі.

Пад націскам Чырвонай арміі ў пачатку 1920 року дзяржава спыніла існаваньне.

Зьнешняя палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Данская рэспубліка была абвешчаная як спадчына «дапятроўскага казацтва». Знаходзілася ў стане вайны РСФСР і ў хаўрусе з Добраахвотніцкай арміяй Дзянікіна. У 1918 абмяркоўваўся праект аб’яднаньня дзяржавы гетмана Скарападзкага, Усевялікага Войска Данскога і Кубанскай народнай рэспублікі на фэдэратыўных падставах.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]