Махноўшчына
Выгляд
(Перанакіравана з «Вольная тэрыторыя (Махноўшчына)»)
Махноўшчына Махновщина | ||||
| ||||
| ||||
Афіцыйная мова | украінская, расейская | |||
Сталіца | Гуляйполе | |||
Форма кіраваньня | Анархічны камунізм | |||
Насельніцтва • агульнае |
7 млн | |||
Незалежнасьць — абвешчаная — страчаная |
20 кастрычніка 1919 28 жніўня 1921 |
Махноўшчына (20 кастрычніка 1919 — 28 жніўня 1921) — тэрыторыя пад кантролем свабодных саветаў і лібэртарных камунаў[1], дзе меліся спробы стварыць анархічнае грамадзтва[2], падчас Украінскай рэвалюцыі. Махноўшчына знаходзілася пад абаронай Рэвалюцыйнае Паўстанцкае Арміі Нестара Махно. У гэты час плошча Вольнай тэрыторыі была заселеная прыкладна сям’ю мільёнамі чалавек[3]. Пасьля падзеньня рэжыму гетмана, тэрыторыя была занятая расейскімі войскамі Антона Дзянікіна, быў створаны часовы ўрад Поўдня Расеі. Да 1920 году войскі Дзянікіна пакінулі тэрыторыю пасьля наступленьня частак Чырвонай Арміі ў супрацоўніцтве зь сіламі Нестара Махно, часткі якога вялі партызанскую вайну ў тыле дзянікінцаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Skirda Alexandre Nestor Makhno: Anarchy’s Cossack. — М .: AK Press, 2004. С. 86.
- ^ Noel-Schwartz, Heather The Makhnovists & The Russian Revolution — Organization, Peasantry and Anarchism.
- ^ Peter Marshall Demanding the Impossible. — М.: PM Press, 2010. С. 473.