Перайсьці да зьместу

Марка Сіміч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марка Сіміч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1987(1987-06-16)[1] (39 гадоў)
Рост 186 см
Вага 79 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ліепая
Нумар 55
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007 Спартак Варна 0 (0)
2007—2008 Раднічкі 1923 11 (0)
2007 Чарнаморац Бяла[d] 6 (0)
2008 Младэнавац[d] 12 (1)
2008—2009 Гонвэд Будапэшт 3 (0)
2009—2010 Бежанія[d] 25 (4)
2010—2011 Ягодзіна 12 (1)
2011—2012 БАТЭ 48 (5)
2013—2016 Кайсэрыспор 75 (4)
2016 Гапаэль Тэль-Авіў 6 (0)
2017 Растоў 7 (0)
2017—2019 Пахтакор[d] 53 (6)
2020—2022 Ліепая 39 (3)
2022—2023 Будучнаст Падгорыца 27 (4)
2023—2024 Сут’еска 23 (0)
2024—4 Ліепая 19 (5)
Зборныя
2013—2021 Чарнагорыя 50 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
18 жніўня 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
16 лістапада 2021.

Ма́рка Сі́міч (па-сэрбску: Марко Симић / Marko Simić; нар. 16 чэрвеня 1987 году, Бялград, СФРЮ) — сэрбскі і чарнагорскі футбаліст, гуляе ў абароне ў латыскім футбольным клюбе «Ліепая» і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.

Марка зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы бялградзкага «Партызану», у якой займаўся зь пяці гадоў[2]. Зь сярэдзіны 2008 году выступаў за клюб «Гонвэд», але правёў за каманду толькі тры матчы ў чэмпіянаце. У чэрвені 2009 году «Гонвэд» па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з Марка[3]. У БАТЭ гуляе са студзеня 2011 году[4]. Уключаўся БФФ у сьпіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі 2011 году. У студзені 2013 году перайшоў у турэцкі клюб «Кайсэрыспор»[5].

29 верасьня 2011 году Марка атрымаў выклік да складу зборнай Сэрбіі на матчы адбору да чэмпіянату Эўропы 2012 году супраць зборнай Італіі і Славеніі, аднак за зборную гэтак і не дэбютаваў[6].

Пазьней Сіміч дэбютаваў зборную Чарнагорыі ў таварыскім матчы супраць зборнай Беларусі 14 жніўня 2013 году[7].

БАТЭ:

«Ліепая»:

Марка жанаты й разам са сваёй жонкай мае сына[8].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]