Перайсьці да зьместу

Манік Уіціг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манік Уіціг
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 13 ліпеня 1935(1935-07-13)[1][2][3]
Памерла 3 студзеня 2003(2003-01-03)[4][1][2][…] (67 гадоў)
Пахаваная
Сужэнец Sande Zeig[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці эсэістка, навэлістка, філёзаф, прафэсарка ўнівэрсытэту, пісьменьніца, актывіст, фэміністка
Гады творчасьці 1964—2003
Мова француская мова[6] і ангельская[7]
Дэбют 1964
Значныя творы
  • «L’Opoponax» (1964)
  • «Les Guérillères» (1969)
  • «Le Corps lesbien» (1973)
  • «La Pensée straight» (1992)
Узнагароды
https://www.moniquewittig.com

Манíк Уіцíг (па-француску: Monique Wittig; 13 ліпеня 1935, Данмары, Францыя — 3 студзеня 2003, Тусан, Арызона, ЗША) — француская пісьменьніца, філёзафка, тэарэтыца і актывістка лесьбійскага фэмінізму. Аўтарка выразу і канцэпту «гетэрасэксуальны кантракт»[8].

Манік Уіціг нарадзілася ў Данмары ў Верхнім Рэйне ў 1935 годзе ў сям’і сьціплага, кансэрватыўнага каталіцкага паходжаньня. Ейная сястра, Жыль Уіціг, нарадзілася ў 1938 годзе, мастачка і падзяляла фэмінісцкую актыўнасьць сястры. Пасьля анэксіі Эльзасу Нямеччынай сям’я пераехала ў Адэнкур (Франш-Кантэ), потым у Парыскі рэгіён, дзе Манік і Жыль атрымалі адукацыю ў экспэрымэнтальнай сярэдняй школе. Пасьля бакаляўрыяту Манік Уіціг атрымала дыплём у Сарбоне. Яна таксама вывучала кітайскую мову ў Нацыянальным інстытуце ўсходніх моваў і цывілізацыяў (INALCO)[9].

Яна атрымала доктарскую ступень у 1986 годзе, абараніўшы дысэртацыю на тэму «Літаратурная будоўля: сьведчаньне моўнага досьведу пісьменьніка» пад кіраўніцтвам Жэрара Жэнэта ў Школе вышэйшых дасьледаваньняў і сацыяльных навук[10].

У 1976 годзе М. Уіціг пераехала ў ЗША, дзе засяродзіліся на стварэньні працаў па гендэрнай тэорыі[11].

Яна працавала ў якасьці запрошанай прафэсаркі ў розных унівэрсытэтах, у тым ліку ў Каліфарнійскім унівэрсытэце ў Бэрклі і Ўнівэрсытэце Арызоны ў Тусане[12].

Яна памерла ад сардэчнага прыступу 3 студзеня 2003 году. Была пахаваная ў Парыжы на могілках Пэр-Ляшэз[13].

У 1964 годзе яна апублікавала свой першы раман, «L’Opoponax», які хутка стаў папулярным у Францыі. Пасьля перакладу раману на ангельскую мову Ўіціг атрымала міжнароднае прызнаньне. Была адной з заснавальніцаў Руху за вызваленьне жанчынаў (Mouvement de libération des femmes, MLF)[14].

У 1969 годзе яна апублікавала, бадай, самую ўплывовую сваю працу, «Les Guérillères» (Герыльеры), якая сёньня лічыцца рэвалюцыйнай і супярэчлівай крыніцай лесьбійскага фэмінізму[15].

Мастацкія творы Манік Уіціг адзначаныя разрывам з традыцыйнай формай апавяданьня. Яна выкарыстоўвае, у прыватнасьці, такія жанры, як эпас ці навучальны раман. Сьмела крытыкуе афіцыйныя слоўнікі[16].

Яна выкарыстоўвае займеньнікі асаблівым чынам і адказвае на жаданьне аднавіць іх выкарыстаньне з улікам гендэрнай пэрспэктывы[17].

Уіціг таксама рэвізуе шэраг антычных мітаў, што сьведчыць пра ейнае жаданьне рэканструяваць спадчыну, якая была б спэцыфічнай для лесьбіяк. Цела - гэта важная тэма М. Уіціг, як паказана ў назьве ейнага вядомага твору «Le Corps lesbien» (Лесьбійскае цела), а таксама ў падрабязным апісаньні зьбітых, зьнявечаных целаў у «Virgile, non» (Вэргіль, не)[18].

Манік Уіціг зарэкамэндавала сябе як важная фігура фэмінізму з 1970-х гадоў[19].

Вядомая як тэарэтыца матэрыялісцкага, а таксама лесьбійскага фэмінізму, гэта значыць, што яна аналізуе адносіны паміж паламі (жаночым і мужчынскім) як паміж двума антаганістычнымі сацыяльнымі клясамі. Гэтая галіна фэмінізму супрацьстаіць францускаму фэмінісцкаму руху «PsychéPo», які панаваў у 1970-х гадах, які характарызуецца эсэнцыялісцкай канцэпцыяй полу. Уіціг, між іншым, не прымае міт пра «жанчыну»[20].

La Pensée straight (Гетэрадумка), апублікаваны ў 1992 г. у Злучаных Штатах, а потым у 2001 г. у Францыі, уяўляе сабой эсэ, у якім Уіціг разьвівае сваю палітычную думку ў адказ на пэўныя антрапалягічныя перадумовы. Назва на ангельскай мове «The Straight Mind» паходзіць зь лекцыі, якую Ўіціг прачытала ў Барнард-каледжы ў 1979 г., перакладзенай на францускую мову ў часопісе «Questions féministes» у 1980 г. Гэты выраз азначае гетэрасэксуальную думку як палітычны рэжым, а ня проста як сэксуальную арыентацыю. Гэта называецца гетэрасэксізмам[21].

  • 1964: L’Opoponax, Les Éditions de Minuit (прэмія Médicis)
  • 1969: Les Guérillères, Minuit
  • 1973: Le Corps lesbien, Minuit
  • 1976: Brouillon pour un dictionnaire des amantes (у суаўтарстве з Sande Zeig), Grasset 2010
  • 1985: Virgile, non, Minuit
  • 1992: La Pensée straight, Beacon Press
  • 1999: Paris-la-Politique, Éditions P.O.L
  • 2010: Le Chantier littéraire, Presses universitaires de Lyon.
  1. 1 2 Monique Wittig // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  2. 1 2 Monique Wittig // Brockhaus Enzyklopädie (ням.)F.A. Brockhaus, 1796.
  3. abART
  4. 1 2 Monique Wittig // Encyclopædia Britannica (анг.)
  5. Martin D. Monique Wittig, 67, Feminist Writer, Dies (анг.) // The New York Times / J. KahnManhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2003. — ed. size: 443000 — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  6. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  7. Wittig, Monique // CONOR.SI
  8. Sam Bourcier et Suzette Robichon (dir.), Parce que les lesbiennes ne sont pas des femmes, autour de l’œuvre politique, théorique et littéraire de Monique Wittig, Actes du colloque des 16-17 juin 2001, Paris.
  9. Théodore Rieger, «Monique Wittig», in Nouveau Dictionnaire de biographie alsacienne, vol. 40, p. 4279.
  10. Delphine Naudier, «Monique Wittig», in Dictionnaire des féministes, France xviiie – xxie siècle, sous la direction de Christine Bard, PUF, pp. 1554-1562.
  11. Delphine Naudier, «Monique Wittig», in Dictionnaire des féministes, France xviiie – xxie siècle, sous la direction de Christine Bard, PUF, pp. 1554-1562.
  12. «Monique Wittig (1935–2003), écrivain et lesbienne révolutionnaire», France Culture, 17 mars 2018
  13. Claire Devarrieux, «Mort de Monique Wittig», Libération, 7 janvier 2003.
  14. Benoît Auclerc et Yannick Chevalier (dir.), Lire Monique Wittig, Presses universitaires de Lyon, 2012.
  15. Cécile Voisset-Veysseyre, Des Amazones et des femmes, L’Harmattan «Ouverture philosophique», 2010.
  16. Dominique Bourque, Écrire l’inter-dit. La subversion formelle dans l’œuvre de Monique Wittig, Paris, Éditions L’Harmattan, 2006.
  17. Namascar Shaktini (dir.), On Monique Wittig: Theoretical, Political and Literary Essays, Urbana et Chicago, University of Illinois Press, 2005.
  18. Sam Bourcier et Suzette Robichon (dir.), Parce que les lesbiennes ne sont pas des femmes, autour de l’œuvre politique, théorique et littéraire de Monique Wittig, Actes du colloque des 16-17 juin 2001, Paris, éditions gaies et lesbiennes, 2002.
  19. «MLF, le mythe des origines, entretien inédit sur sa fondation avec Monique Wittig», ProChoix no 46, décembre 2008, pp. 5-76.
  20. Natacha Chetcuti, «De „On ne naît pas femme“ à „On n’est pas femme“. De Simone de Beauvoir à Monique Wittig», Genre, sexualité & société, vol. 1, printemps 2009
  21. Wittig, Monique, 1935-2003. et Bourcier, Marie-Hélène. (trad. de l’anglais), La pensée straight, Paris, Éd. Amsterdam, impr. 2013, 135 p.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Манік Уіцігсховішча мультымэдыйных матэрыялаў