Украінскія навіны
Украінскія навіны | |
Тып | Таварыства з абмежаванай адказнасьцю |
---|---|
Дэвіз | Апошнія навіны — першымі |
Заснаваная | другая палова 1997 |
Заснавальнікі | Міхайла Каламіец(uk) |
Разьмяшчэньне | Кіеў, вул. Эспланадная(uk), д. 20 |
Ключавыя фігуры | Мікола Шаўчэнка |
Галіна | СМІ |
Прадукцыя | Навіны |
Матчына кампанія | «У.А. Інтэр Мэдыя»(uk) |
«Украінскія навіны» (укр. Українські новини) — інфармацыйнае агенцтва Ўкраіны, заснаванае ў другой палове 1997 году. На 2014 г. выпускала 27 зводак паведамленьняў, у тым ліку 11 штотыднёвых і 7 штомесячных аглядаў, на ўкраінскай, ангельскай і расейскай мовах. Агулам штодня пастаўляла каля 300 навінаў звыш 10 тыс. пакупнікам. Мела рэпартэраў ва ўсіх абласьцях Украіны.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У другой палове 1997 г. Міхайла Каламіец заснаваў агенцтва на аснове эканамічнай рэдакцыі «Укрінфарм-бізнэс-навінаў», якую стварыў у 1993 г. і дзе ад таго часу працаваў рэдактарам[1]. У 2000 г. палову акцыяў набыла «Агенцтва гуманітарных тэхналёгіяў», што належала дэпутату Вярхоўнай Рады Ўкраіны ад Народна-дэмакратычнай партыі(uk) Валерыю Харашкоўскаму(uk). У 2004 г. спадкаемцы заснавальніка прадалі «Агенцтву гуманітарных тэхналёгіяў» другую палову акцыяў. У траўні 2006 г. агенцтва займела прэс-цэнтар (плошча 95 кв.м. на 70 месцаў) для нарадаў, прэзэнтацыяў, круглых сталоў, сэмінараў і трэнінгаў. На пачатку 2009 г. — фотаслужбу «Украінскае фота». У лютым 2013 г. украінскі прадпрымальнік Зьміцер Фірташ(uk) набыў «У.А. Інтэр Мэдыя» разам з агенцтвам за $2,5 мільярды.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Уладзімер Макаранка. Дырэктар «Украінскіх навінаў» сышоў, пасьпеўшы стварыць школу рэпартэраў (укр.) // Газэта «Україна Молода», 29 кастрычніка 2003 г. Праверана 27 чэрвеня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- RSS-паток навінаў (укр.)
- Украінскае фота (укр.)
- RSS-паток фотанавінаў (укр.)
- Украінскія навіны
Гэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |