Архірэйскі палац (Магілёў)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Магілёўскі архірэйскі палац
| |
Архірэйскі палац
| |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Магілёў |
Каардынаты | 53°53′43″ пн. ш. 30°20′05″ у. д. / 53.89528° пн. ш. 30.33472° у. д.Каардынаты: 53°53′43″ пн. ш. 30°20′05″ у. д. / 53.89528° пн. ш. 30.33472° у. д. |
Архітэктурны стыль | позьняе барока |
Аўтар праекту | Ян Гляўбіц |
Заснавальнік | Георгі (Каніскі) |
Дата заснаваньня | 1772 |
Будаваньне | 1772—1785 гады |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Магілёўскі архірэйскі палац | |
Магілёўскі архірэйскі палац на Вікісховішчы |
Архірэйскі палац — помнік архітэктуры апошняй траціны XVIII ст. у Магілёве. Знаходзіцца на гістарычнай Ветранай вуліцы[a], у глыбіні квартала на высокім беразе Дняпра. Твор архітэктуры позьняга барока. Аб'ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі[1].
Уваходзіў у ансамбль Спаскага манастыра, разам зь якім і будынкам духоўнай сэмінарыі складаў адзіны архітэктурны комплекс[2]
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваны палац дзеля архіяпіскапа Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) Георгія Каніскага ў Магілёве збудавалі ў 1772—1785 гадох паводле праекту віленскага архітэктара Яна Гляўбіца. Да 1795 годй быў рэзыдэнцыяй Георгія Каніскага, з 1797 году — А. Братаноўскага. Па 1853 годзе перад палацам збудавалі мураваную браму.
У 1918 годзе будынак займала Магілёўская губэрнская надзвычайная камісія[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры позьняга барока. Гэта 3-павярховы будынак, прастакутны ў пляне з сымэтрычнымі 2-павярховымі рызалітамі з бакоў, накрыты высокім ламаным дахам. Галоўны і дваровы фасады маюць крывалінейныя пераходы да рызалітаў. Сьцены аздабляюцца глыбокім гарызантальным рустам і руставанымі пілястрамі на вуглах, прасакутнымі аконнымі праёмамі зь ліштвамі, філянговымі нішамі, тонкапрафіляванымі карнізамі. Трэці паверх атыкавы ў цэнтральнай частцы[1]. Галоўны ўваход вылучаецца аркавым парталам з брылём на мэталічных калёнках[2].
Цэнтральнае месца ў інтэр’еры палаца займаў вэстыбюль з трохмаршавай лесьвіцай. На першым паверсе знаходзілася парадная заля для прыёмаў і службовыя пакоі, на другім — асабістыя пакоі ахіяпіскапа: адпачывальня, кабінет, бібліятэка, на трэцім — гаспадарчыя памяшканьні[2]. У XX ст. унутраны плян быў зьменены[1].
На тэрыторыі архірэйскага двара на галоўнай восі палаца як галоўны ўезд стаіць мураваная брама[1]. Гэта два масіўныя пілёны, аздобленыя дзьвюма калёнкамі дарычнага ордэру і завершаныя франтонамі, накрытыя 2-схільным дахам. Далучаныя да яе паўкругам слупы злучаюцца мэталічнай агароджай.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Вулічны фасад
-
Брама
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская, 11А
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В. Абламскі, І. Чарняўскі, Ю. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
- ^ а б в Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 511Г000025 |