МЗКЦ-543
«МЗКЦ-543» | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вытворца | «Менскі завод колавых цягачоў» |
Іншыя назвы | «Волат 543» |
Гады вытворчасьці | з 1962-га |
Месца вытворчасьці | Менск (Беларусь) |
Зьнешні выгляд | |
Кляса | цягач |
Кузаў | ланжэрон, 4-дзьверны |
Кампанаваньне | заднерухавіковае |
Плятформа | «МАЗ-543» |
Колькасьць дзьвярэй | |
Сілавы блёк | |
Рухавік | V-падобны: 38,8 літры, наўпроставы ўпрыск |
Трансьмісія | аўтаматычная: 4 ступені |
Прывад | поўны (8х8) |
Габарыты | |
Колавая база | 220+330+220 см |
Даўжыня | 1146,5 см |
Шырыня | 305 см |
Вышыня | 290 см |
Клірэнс | 40 см |
Маса | 21 тона |
Поўная маса | 40,6 тоны |
Грузападымальнасьць | 19,4 тоны |
Максымальная хуткасьць | 60 км/гадзіна |
Гісторыя | |
Дызайнэр | Барыс Шапашнік |
Папярэднік | «МАЗ-535» |
Наступнік | «МАЗ-7311» |
Падобныя | «МАЗ-7410» |
«МЗКЦ-543» — 4-восевы цягач, які «Менскі завод колавых цягачоў» вырабляе з 1962 году[1].
На 2018 год у 72-і Аб’яднаны навучальны цэнтар (Барысаў, Менская вобласьць) рыхтаваў мэханікаў-кіроўцаў «МАЗ-543» у сваёй 59-й школе[2].
Уласьцівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2018 год цягач «МЗКЦ-543» меў здольнасьць пераадольваць пад’ём да 60% і ехаць з бакавым ухілам да 35%. Найменшы радыюс развароту складаў 15,5 мэтру. Цягач пераадольваў брод глыбінёй да 1,4 мэтру і траншэю глыбінёй да 2 мэтраў. «МЗКЦ-543» меў 2 паліўныя бакі па 350 літраў кожны, што дазваляла мець запас ходу звыш 1000 км (70 літраў/100 км). Дыяпазон працоўных тэмпэратураў складаў ад -45°C да +50 °C. Разьмеркаваньне поўнай масы па восях складала: на 1-2 восі — па 9,8 тоны на кожную; на 3-4 восі — па 10,5 тоны на кожную[3].
На 2018 год у «МЗКЦ-543» ставілі расейскі 12-цыліндравы дызэльны рухавік «Д12А-525А» вытворчасьці ААТ «Барнавултрансмаш» (Алтайскі край, Сыбірская фэдэральная акруга). Рухавік меў магутнасьць 386 кіляват (510 конскіх сілаў) пры 2100 абаротах на хвіліну (АНХ) і момант сілы — 2315 ньютан-мэтраў. Дзьвюххуткасная раздатачная скрынка была з блякавальным міжвосевым дыфэрэнцыялам. Разразныя вядучыя масты былі з цэнтральнымі рэдуктарамі і мелі міжколавыя і міжвосевыя дыфэрэнцыялы з блякаваньнем. Незалежная тарсійная падвеска была на ўсіх 4-х восях. Стырно разьмяшчалася зьлева і мела гідраўзмацняльнік. Пагатоў 1-ы і 2-і масты былі кіраванымі[3].
Барабанны тормаз калодкавага віду быў з пнэўмагідраўлічным кіраваньнем і меў 2-контурную схему. Выкарыстоўваліся беларускія шыны ВІ-203 вытворчасьці ААТ «Белшына» (Бабруйск, Магілёўская вобласьць) памерам 1500х600-635: вонкавы дыямэтар — 1500 мм, шырыня профілю — 610 мм і вобад — 500-635 мм. Шыны мелі пазадарожны пратэктар і сыстэму цэнтральнай напампоўкі. Рама абсталёўвалася пярэднім і заднім буксірамі. Абедзьве 2-дзьверныя 2-мясцовыя шклоплястыкавыя кабіны мелі сыстэмы вэнтыляцыі і ацяпленьня. Аднадротавае электраабсталяваньне мела намінальную напругу — 24 вольты. Зарад кожнага з 4-х акумулятараў складаў па 190 ампэр-гадзіна[3].
Можа перавозіцца 7 відамі самалётаў, што вырабляюць у 3 краінах Эўропы і ЗША: Ан-124 (Украіна), Ан-22 (Украіна), Іл-76 (Расея), Аэробус А400М Атляс (Гішпанія), Боінг C-17 (ЗША), Локхід C-130 Гэракл (ЗША) і Локхід C-5 Галяктыка (ЗША)[3].
-
Пажарны аэрадромны «МЗКЦ-543» («АА-60») у Манасе (Кыргыстан, 2007 г.)
-
На парадзе ў Каракасе (Вэнэсуэла, 2014 г.)
Віды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- МЗКЦ-543М. У адрозьненьне ад МЗКЦ-543А мае большую грузападымальнасьць — 22,2 тоны і поўную масу — 43,5 тоны. Мае толькі адну 2-дзьверную 2-мясцовую кабіну[4].
- МЗКЦ-741060. Мае меншую грузападымальнасьць — 17,9 тоны, даўжыню — 1018 см і колавую базу — 220+265+170 см[5].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1961 годзе Спэцыяльнае канструктарскае бюро («СКБ-1») «Менскага аўтамабільнага заводу» (Беларуская ССР) стварыла досьледны ўзор цягача МАЗ-543 для ракеты «Тэмп-С» з дальнасьцю палёту 600 км. Шасі мела дызэльны рухавік Д12А-525А магутнасьцю 525 конскіх сілаў. Грузавік аснасьцілі аўтаматычнай трансьмісіяй з 4-ступеннай скрынкай перадачаў (3 наперад і 1 назад). Чатырохвосевы цягач меў колавую формулу 8х8 (то бок быў поўнапрывадным) і грузападымальнасьць 19 тонаў. Поўная маса складала 39 тонаў. Радыюс павароту — 13,5 мэтру. Дарожны прасьвет — 44 см. МАЗ-543 пераадольваў пераадольваў пад’ём 30° і брод глыбынёй 110 см. Найбольшая хуткасьць складала 60 км/гадзіна. Чатыры вядучыя масты аснасьцілі аднаскатнымі коламі з шыракапрофільнымі шынамі, якія мелі высокапраходныя пратэктары. Грузавік абсталявалі сыстэмай цэнтральнай напампоўкі шынаў і незалежнай тарсійнай падвескай з кіраванымі коламі 1-й і 2-й восяў[6].
За савецкім часам на шасі «МАЗ-543» разьмясьцілі звыш 60 відаў узбраеньня, сярод якіх: ракета Р-17 «Эльбрус» (1962—1987 гады, 300 км), рэактыўная сыстэма залпавага агню (РСЗА) «Ураган» (1975—1991 гады), зэнітны ракетны комплекс С-300 (з 1975 году), берагавы артылерыйскі комплекс «Рубеж» (з 1978 году), РСЗА «Сьмерч» (з 1987 году) і артылерыйскі комплекс «Бераг» (з 1988 г.)[6]. 7 лютага 1991 году «Вытворчасьць спэцыяльных колавых цягачоў» («ВСКЦ») МАЗа пераўтварылі ў асобнае ААТ «Менскі завод колавых цягачоў». У выніку 4-восевы цягач «МАЗ-543» атрымаў сучасную назву «МЗКЦ-543». З 1996 году цягач сталі выпускаць пад таварным знакам «Волат». На 2013 год «МАЗ-543» расходаваў 125—170 літраў дызэльнага паліва на 100 км у залежнасьці ад загрузкі[7].
-
У складзе берагавога артылерыйскага комплексу «Рубеж» (Румынія, 2008 г.)
-
Падчас Антытэрарыстычнай апэрацыі ва Ўкраіне (ліпень 2014 г.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пераадоленьне чарговага рубяжа (рас.) // ААТ «Менскі завод колавых цягачоў», 2018 г. Праверана 20 жніўня 2018 г.
- ^ Арганізацыйная структура 72-га Аб’яднанга навучальнага цэнтру // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 20 жніўня 2018 г.
- ^ а б в г Тэхнічная спэцыфікацыя МЗКЦ-543А (рас.) // ААТ «Менскі завод колавых цягачоў», 2018 г. Праверана 20 жніўня 2018 г.
- ^ Тэхнічная спэцыфікацыя МЗКЦ-543М (рас.) // ААТ «Менскі завод колавых цягачоў», 2018 г. Праверана 20 жніўня 2018 г.
- ^ МЗКЦ-741060 (рас.) // ААТ «Менскі завод колавых цягачоў», 2018 г. Праверана 20 жніўня 2018 г.
- ^ а б Зьяўленьне легенды (рас.) // ААТ «Менскі завод колавых цягачоў», 2018 г. Праверана 20 жніўня 2018 г.
- ^ Мікалай Макарэвіч. І вучаць сумленна, і паліва не просяць // Плацдарм. — 8 жніўня 2013. — № 17 (25). — С. 3, 4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сямейства 543 (рас.) // ААТ «Менскі завод колавых цягачоў», 2018 г. Праверана 20 жніўня 2018 г.
Гэта — накід артыкула пра аўтамабілі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |