Перайсьці да зьместу

Лянжэрон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ланжэрон»)

Лянжэро́н — асноўны падоўжны апорны элемент каркасу, разьмешчаны ўздоўж канструкцыі (у раме аўтамабіля або трактара[1], уздоўж крыла або фюзэляжу(be) самалёта і верталёта[2], у чаўнах, вагонах, мастах і інш.) для замацаваньня частак, наданьня трываласьці і цьвёрдасьці[3]. Лянжэроны, якія праходзяць звычайна па ўсёй даўжыні каркасу, разам са стрынґэрамі выкарыстоўваюцца для фармаваньня структурных каркасаў[4]. Ад стрынґэра лянжэрон адрозьніваецца формай і большай плошчай папярочнага сячэньня. Калі вялікія нагрузкі, то могуць выкарыстоўвацца складовыя лянжэроны, складаныя зь некалькіх злучаных між сабой профіляў.