Перайсьці да зьместу

Ампэр-гадзіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ампэр-гадзіна (А·г) — пазасыстэмная адзінка вымярэньня электрычнага зараду, ужываная пры абслугоўваньні электрычных акумулятараў, а таксама пры ўліку спажываньня электраэнэргіі. Акумулятар з зарадам у 1 А·г здольны забясьпечыць сілу току 1 ампэр на працягу адной гадзіны. Спажываньне электраэнэргіі ў 1 А·г азначае, што сярэдні ток у ланцугу спажываньня складаў 1 ампэр на працягу 1 гадзіны, а сярэдняя напруга была фіксаванай.

Часта таксама ўжываецца кратная адзінка міліампэр-гадзіна (мА·г), якая выкарыстоўваецца звычайна для пазначэньня зараду невялікіх акумулятараў.

Велічыню ў ампэр-гадзінах можна перавесьці ў сыстэмную адзінку вымярэньня зараду — кулён. Паколькі адзін кулён роўны А·с, то, перавядучы гадзіны ў сэкунды, атрымліваем, што 1 ампэр-гадзіна будзе роўная 3600 кулён.

  • Г. Д. Бурдун, В. А. Базакуца. Единицы физических величин. Справочник — Харьков: Вища школа, 1984