Карл III (кароль Вялікабрытаніі)
Карл III (кароль Вялікабрытаніі) | |
манарх Вялікабрытаніі[d], манарх Аўстраліі[d], манарх Канады[d] і манарх Новай Зэляндыі[d] | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | па-анґельску: Prince Charles Philip Arthur George Windsor of Edinburgh |
Нарадзіўся | 14 лістапада 1948[1][2][3][…] (74 гады), |
Нашчадкі | Ўільям, прынц Ўэйлскі[d][5][4][6] і Гары, герцаг Сасэскі[d][5][4][6] |
Дынастыя | Віндзорская дынастыя[d][7] |
Сужэнец | Каміла, каралева-кансорт Вялікабрытаніі[d][4][6] |
Бацька | Філіп, герцаг Эдынбурскі[d][4][6] |
Маці | Лізавета II[4][6] |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
Сайт | royal.uk/the-king(анг.) |
Карл III (па-анґельску: Charles III; нар. 14 лістапада 1948 году) — кароль Вялікабрытаніі і 14 іншых сябраў Садружнасьці нацыяў. Успадкаваў пасад 8 верасьня 2022 году па сьмерці сваёй маці каралева Лізаветы II. Карл ёсьць спадчыньнікам, які самы працяглы час знаходзіўся ў гэтым статусе ў брытанскай гісторыі. Таксама ён ёсьць самым узроставым чалавекам, які заняў брытанскі трон, што зрабіў у веку 73 гадоў.
Карл нарадзіўся ў Бэкінггэмскім палацы за часам панаваньня свайго дзеда караля Георга VI. Малому было ўсяго тры гады, калі ягоная маці ўзышла на трон у 1952 годзе, што адразу зрабіла Карлам першым спадкаемцам пасаду. У 1958 годзе ён атрымаў тытул прынца Ўэйлскага, але афіцыйную цырымонію зладзілі толькі ў 1969 годзе. Па сканчэньні школы ў Вялікабрытаніі, Карл правёў шэсьць месяцаў ва ўнівэрсытэцкім гарадку Джылонскай граматычнай школы ў штаце Вікторыі, Аўстралія. Атрымаўшы ступень бакаляўра мастацтваў у Кембрыдзкім унівэрсытэце, Карл меў служыць у Каралеўскіх вайскова-паветраных сілах і Каралеўскім вайскова-марскім флёце з 1971 па 1976 гады. У 1981 годзе ён ажаніўся з лэдзі Дыянай Спэнсэр, зь якой у яго былі два сыны — Ўільям і Гары. У 1996 годзе пара разжанілася пасьля таго, як кожны зь іх быў запрыкмечаны ў пазашлюбных адносінах. У 2005 годзе Карл абраўся шлюбам з сваёй шматгадовай каханкай Камілай Паркер Боўлз.
Як прынц Ўэйлскі, Карл выконваў афіцыйныя абавязкі ад імя каралевы Лізаветы II. Ён заснаваў моладзевую дабрачынную арганізацыю «Траст прынца» ў 1976 годзе, якая спансуе дабрачынныя арганізацыі, а таксама ён ёсьць заступнікам, прэзыдэнтам і сябрам больш чым 400 іншых дабрачынных арганізацыяў. Выступаў за захаваньне гістарычных будынкаў і важнасьць архітэктуры ў грамадзкім жыцьці[8]. Зьяўляючыся крытыкам мадэрнізму ў архітэктуры, Карл працаваў над стварэньнем уласнага экспэрымэнтальным гораду, заснаваным на сваіх архітэктурных густах. Кароль ёсьць аўтарам альбо суаўтарам звыш 20 кніг. Ёсьць вядомым крытыкам ужываньня генэтычна мадыфікаванай ежы. Падтрымка ім гамэапатыі і іншай альтэрнатыўнай мэдыцыны выклікала розгалас і крытыку на ягоны адрас.
Каранаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
6 траўня 2023 году адбылося каранаваньне Карла ІІІ на караля Вялікабрытаніі. Ён стаў 40-м манархам з 1066 году, якога каранавалі ў Ўэстмінстэрскім абацтве. Выправу з Букінгэмскага палацу на каралеўскай карэце з жонкай Камілай суправаджалі 200 вершнікаў. У парадзе з нагоды каранаваньня задзейнічалі 7000 вайскоўцаў. Ва ўсіх урачыстасьцях узялі ўдзел 10 000 брытанскіх вайскоўцаў і звыш 400 жаўнераў і афіцэраў з 39 іншых краінаў. Пасьля 2-гадзіннай службы і памазаньня караля з жонкай суправаджалі 4000 вайскоўцаў і музыкаў 19 вайсковых аркестраў. Шэсьце расьцягнулася на 1,5 км. У зваротны шлях Карл ІІІ накіраваўся ў параднай 7-мэтровай карэце з пазалочанага дрэва, якая важыла звыш 4-х тонаў і была вырабленая ў 1762 годзе[9].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Charles, prince of Wales // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б в Lundy D. R. Charles Philip Arthur George Windsor, Prince of Wales // The Peerage (анг.)
- ^ а б в Prince Charles Philip Arthur George Mountbatten-Windsor // Kindred Britain
- ^ а б в г д е ё ж https://www.princeofwales.gov.uk/biographies/hrh-prince-wales
- ^ а б Lundy D. R. Charles Philip Arthur George Mountbatten-Windsor, Prince of Wales // The Peerage (анг.)
- ^ а б в г д Kindred Britain
- ^ https://www.thegazette.co.uk/London/issue/41948/supplement/1003
- ^ «Profession reacts to Prince Charles’ 10 design principles». Architects Journal.
- ^ ТАСС. У Лёндане праходзіць цырымонія каранацыі Карла III // Газэта «Зьвязда», 6 траўня 2023 г. Праверана 8 траўня 2023 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старонка на афіцыйнай бачыне каралеўскай сям’і.
- Нарадзіліся 14 лістапада
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Ангельшчыне
- Кавалеры ордэна Лазьні
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
- Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазьні
- Кавалеры ордэна Паўднёвага Крыжа
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына
- Кавалеры ордэна Зоркі Румыніі
- Кавалеры ордэна Заслугаў (Вугоршчына)
- Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі
- Кавалеры ордэна Сэрафімаў
- Кавалеры ордэна Слана
- Сябры Каралеўскага літаратурнага таварыства
- Кіраўнікі Вялікабрытаніі
- Каралі Вялікабрытаніі