Перайсьці да зьместу

Бэзансон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэзансон
франц. Besançon
Населены пункт
Сьцяг Герб
  • Кароткая назва: Besac
Краіна Францыя
Рэгіён Бургундыя-Франш-Камтэ
Дэпартамэнт Ду
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Besançon[d] Ан Віньё[d]
Геаграфія
Плошча 65,05 км²
Вышыня НУМ 281 м
Часавы пас
Каардынаты 47°14′35″ пн. ш. 6°01′19″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 116 466 чал. (2016)
Этнахаронімы bisontin
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 25000
Сайт besancon.fr
Бэзансон на мапе Францыі
Бэзансон
Бэзансон
Бэзансон

Бэзансон (па-француску: Besançon) — горад на ўсходзе Францыі, ля ракі Ду, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Ду і рэгіёну Бургундыя-Франш-Камтэ. Да 1 студзеня 2016 зьяўляўся адміністрацыйным цэнтрам рэгіёну Франш-Камтэ. У 2016 годзе колькасьць насельніцтва складала 116 466 жыхароў.

У старажытнасьці быў цэнтрам Гальскага племені сэкванаў. Быў узяты ў 58 годзе да н. э. Юліюсам Цэзарам. З IV стагодзьдзя вядомыя бэзансонскія біскупы, якія з часам сталі арцыбіскупамі, узялі кіраваньне горадам у свае рукі. Аж да 1654 году ён заставаўся вольным горадам ў складзе Сьвятой Рымскай імпэрыі.

Бэзансон квітнеў пад валадарствам Габсбургаў, калі адзін зь мясцовых жыхароў, кардынал Гранвэла, запраўляў зьнешняй палітыкай імпэрыі. Паводле вынікаў Трыццацігадовай вайны перайшоў да французаў і быў на загад Людовіка XIV грунтоўна ўмацаваны Сэбастыянам Вабанам. Будаўніцтва грандыёзнай крэпасьці заняло 30 гадоў; ў 1814 годзе яе абстралялі аўстрыйцы, аднак у цэлым тварэньне Вобана дайшло да нашых дзён ў добрыі стане.

У 1676 годзе сюды былі пераведзены з Доля органы кіраваньня Франш-Камтэ. У 1671 годзе ў Бэзансон пераехаў з Доля ўнівэрсытэт Франш-Камтэ, адкрыты яшчэ ў XV стагодзьдзі як «унівэрсытэт Дзьвюх Бургундыяў».

У канцы XVIII стагодзьдзя ўцекачы з Швайцарыі заклалі асновы прамысловасьці Бэзансона. У XIX стагодзьдзі горад лічыўся даволі буйным прамысловым цэнтрам. Тут нарадзіліся паэт Віктор Юго, сацыялісты Шарль Фур’е і П’ер Жазэф Прудон, а таксама браты Люм’ер. Стэндаль зьмясьціў у Бэзансон частку дзеяньня рамана «Чырвонае і чорнае».

У 1960-я гады забудоўваўся найбольш шчыльна заселены раён сучаснага гораду — Плянуаз.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Бэзансонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў