Лютэранская кірха (Горадня)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Кірха Сьвятога Яна
| |
Лютэранская кірха
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Каардынаты | 53°41′13.2″ пн. ш. 23°50′26.1″ у. д. / 53.687° пн. ш. 23.840583° у. д.Каардынаты: 53°41′13.2″ пн. ш. 23°50′26.1″ у. д. / 53.687° пн. ш. 23.840583° у. д. |
Канфэсія | лютэранства |
Эпархія | Гарадзенская супэрінтэндацыя |
Тып будынка | кірха |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Дата заснаваньня | 20 верасьня 1793 |
Будаваньне | 20 верасьня 1793—1912 — перабудавана |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Стан | дзейны |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Кірха Сьвятога Яна | |
Кірха Сьвятога Яна на Вікісховішчы |
Лютэра́нская кі́рха Сьвято́га Я́на — помнік архітэктуры канца XVIII — пачатку XX стагодзьдзяў у Горадні. Знаходзіцца ў прадмесьці Гарадніцы, на гістарычнай Кірхавай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйнай датай заснаваньня кірхі ў Горадні лічыцца 20 верасьня 1793 году, калі кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі перадаў 3-павярховы будынак нямецкай грамадзе[1]. Пад кірху прыстасавалі будынак карчмы для галяндзкіх і нямецкіх рамесьнікаў, якіх у 1779 годзе запрасіў у места гарадзенскі староста Антоні Тызэнгаўз[1]. З прычыны таго, што прыхаджане кірхі былі ў сваёй большасьці ўраджэнцамі Нямеччыны, набажэнствы спачатку вяліся на нямецкай мове. Неўзабаве вуліца каля кірхі атрымала назву Кірхавай.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1843 годзе кірху рэканструявалі. Канчаткова выгляд будынка склаўся ў 1873 годзе, тады ж на вежы ўсталявалі гадзіньнік. У 1912 годзе кірху значна перабудавалі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі кірху, будынак якой прыстасавалі пад архіў.
У 1995 годзе будынак кірхі вярнулі Эвангельска-лютэранскай царкве. На чэрвень 2012 году грамада адзінай у Беларусі дзейнай кірхі налічвала каля 50 чалавек. У 2012 годзе амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Крыстаф Вайль наведаў кірху, па чым Фэдэральны ўрад Нямеччыны вылучыў 120 000 эўра на яе адбудову[2].
У сьнежні 2013—2015 гадох праводзілася рэканструкцыя кірхі: будаваньне ліўневай каналізацыі, умацаваньне сьценаў, апрацоўваньне і фарбаваньне фасадаў, аднаўленьне шпіля з крыжам[3].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 1-нэфавы 1-вежавы будынак зь 5-граннай апсыдай і закрысьціямі. Галоўны фасад мае сымэтрычную, выцягнутую вэртыкальлю дынамічную кампазыцыю. Квадратная ў пляне высокая манумэнтальная вежа-званіца выступае з асноўнага аб’ёму. Галоўны ўваход (празь вежу) афармляецца вялікім сьпічастым парталам, над ім — акно-«ружа». Сьцены бакавых фасадаў абводзяцца шырокім карнізным пасам, умацоўваюцца контрфорсамі.
Унутраная прастора мае выцягнутую падоўжнай восьсю сымэтрычную кампазыцыю. Асноўны прастакутны ў пляне аб’ём перакрываецца фігурным скляпеньнем арыгінальнай формы: цыліндрычнае перакрыцьцё пераходзіць каля бакавых сьценаў у роўную столь на драўляных кранштэйнах. На другім паверсе вежы месьцяцца хоры. Апсыда раскрываецца ў асноўны аб’ём аркавым прасьветам[4]. Захавалася два аўтэнтычныя вітражы за алтаром, арнамэнт якіх выкладаецца ў форме лютэранскага сымбалю: ружы, унутры якой знаходзіцца сэрца з крыжам. Таксама захаваліся каваная купель, звон і гадзіньнік на галоўнай вежы. Арган ды іншыя рэчы за савецкім часам канфіскавалі дзеля філярмоніі і ўладкаваньня партыйных кабінэтаў[3].
Побач з кірхай знаходзілася эвангелічныя могілкі з капліцай (1793—1936). У будынку №3а ў 1912 годзе знаходзіўся дом пастара і лютэранская школа на другім паверсе.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1840 г.
-
1840 г.
-
Па апошняй рэканструкцыі, 1910 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
да 1915 г.
-
1915—1917 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
Л. Гелгар, 1916 г.
-
Л. Гелгар, 1916 г.
-
1930 г.
-
1930-я гг.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
чэрвень 1942 г.
-
ліпень 1944 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Галоўны фасад
-
Бакавы фасад
-
З боку апсыды
-
Інтэр'ер
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Немцы ў Беларусі
- Лютэранская кірха ў Менску
- Лютэранская кірха ў Магілёве
- Лютэранская кірха ў Полацку
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Акадэмічная, 7
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Лютеранская кирха в Гродно
- ^ Пракопчык Б. Ад Тызенгаўза да нашых дзён // Зьвязда : газэта. — 26 чэрвеня 2012. — № 121 (27236). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б Черкес Т. У гродненской кирхи появилась надежда на реконструкцию // Вечерний Гродно.
- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 168.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000649 |
- Лютэранская кірха ў Горадні, Radzima.org
- Мечыслаў Ян Супрон, Гарадзенская лютэранская кірха і могілкі ў ХІХ ст.
- Бачына эвангельска-лютэранскай парафіі Горадні (рас.) (анг.) (ням.)