Эвангельска-лютэранская царква ў Рэспубліцы Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Эва́нгельска-лютэра́нская царква́ ў Рэспу́бліцы Белару́сь (ЭЛЦРБ) — лютэранская грамада ў Беларусі, што зьявілася ў выніку адгалінаваньня ад Эвангельска-лютэранскай царквы ў Расеі, Украіне, Казахстане і Сярэдняй Азіі ў 2000 року.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая эвангельская царква ў Беларусі была заснаваная ў Берасьці ў 1553. Напрыканцы XVI стагодзьдзя ў Вялікім Княстве існавала каля 10 лютэранскіх парафіяў. Пасьля Другой сусьветнай вайны ўсе лютэранскія прыходы былі ліквідаваныя.

Першая лютэранская грамада ў Рэспубліцы Беларусь пасьля падзеньня савецкай улады атрымала рэгістрацыю ў 1993 року. Да 1998 самаарганізацыя лютэранскіх суполак у розных мясцовасьцях адбывалася практычна ізалявана. Некаторыя далучыліся да ELKRAS, астатнія дзейнічалі цалкам незалежна. Улетку 1999 ELKRAS прызначыла пастара Леаніда Цьвікі (Віцебск) япіскапскім візытатарам у Беларусі.

Лютэранская кірха ў Горадні

2 сьнежня 2000 року ў Віцебску адбыўся ўстаноўчы Сынод Беларускай эвангельска-лютэранскай царквы. 11 сакавіка 2001 Цьвікі быў рукапакладзены япіскапам. ELKRAS выступіла з асуджэньнем стварэньня ЭЛЦРБ, з-за чаго дзьве (з 13) лютэранскіх грамадаў не ўвайшлі ў склад ЭЛЦРБ, застаўшыся ў ELKRAS. У 2002 року канфлікт між Кансысторыяй і япіскапам скончыўся адхіленьнем апошняга ад служэньня ў царкве. Царква перайшла на кансыстарыяльнае кіраваньне, і быў абраны в. а. япіскапа. 27 верасьня 2003 року чатыры грамады «нямецкай традыцыі» абвясьцілі пра непадпарадкаваньне Кансысторыі і стварылі «Каардынацыйную раду ЭЛЦРБ для абароны законных правоў і інтарэсаў уцісканых суполак і сьвятароў ЭЛЦРБ» (яшчэ адна грамада, полацкая, таксама выйшла з ЭЛЦРБ, аднак удзелу ў Каардынацыйнай радзе ня брала). 9 кастрычніка 2004 року ў Лідзе гэтыя суполкі зладзілі Ўстаноўчы Сынод і стварылі Самастойную эвангеліцка-лютэранскую царкву (зарэгістраваная 14 сьнежня 2006 году[1]). На 2013 у складзе СЭЛЦ РБ знаходзілася адзінаццаць суполак[2]. Царква кансэрватыўная, не прызнае жаночага сьвятарства.

На 2011 рок адзіны гістарычны лютэранскі храм у Беларусі знаходзіўся ў Горадні (настаяцель Уладзімер Татарнікаў)[3].

Герархія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Япіскап ЭЛЦРБ:

  1. Леанід Цьвікі (11 сакавіка 2001[4]—2002)
  2. Кастусь Мардзьвінцаў (2002[4]—?) — в. а. япіскапа

Прадстаяльнік СЭЛЦ РБ:

  1. Сяргей Гейль (9 кастрычніка 2004 — 26 ліпеня 2006[5]; паўторна абраны ў 2016 годзе[6], але не заступіў на пасаду[7])
  2. Уладзімер Мэерсон (з 2006 году[5][6])

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ЭЛЦРБ падзеленая на чатыры царкоўныя акругі на чале з супэрінтэндэнтамі: Віцебскую, Гомельскую, Гарадзенскую і Магілёўскую. У склад кожнай акругі ўваходзіць 2-3 парафіі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Самостоятельная Евангелическо-лютеранская Церковь в Республике Беларусь ЗАРЕГИСТРИРОВАНА!
  2. ^ Сьпіс грамадаў (парафіяў), якія ўваходзяць у склад СЭЛЦ РБ (рас.). Самастойная эвангеліцка-лютэранская царква ў Рэспубліцы Беларусь. Праверана 25 красавіка 2013 г.
  3. ^ Лютэранская кірха ў Горадні напярэдадні татальнай рэканструкцыі Культура. Белтэлерадыёкампанія (19 ліпеня 2011). Праверана 25 красавіка 2013 г.
  4. ^ а б Возрождение лютеранства в Беларуси (1993—2010) (краткий обзор) (рас.) Евангелическо-лютеранская община «Спасение» Праверана 12 ліпеня 2016 г.
  5. ^ а б Иерархия церквей | Союз евангелическо-лютеранских общин в Беларуси (рас.) Иерархия литургических церквей Праверана 12 ліпеня 2016 г.
  6. ^ а б Синод СЕЛЦ РБ (рас.) Новости. Самостоятельная евангелическо-лютеранская церковь в Республике Беларусь. Праверана 12 ліпеня 2016 г.
  7. ^ В.Е. Мейерсон снова Епископ СЕЛЦ РБ (рас.) Праверана 25 сьнежня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]