Лютэранская кірха (Магілёў)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Лютэранская кірха
| |
Лютэранская кірха
| |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Магілёў |
| Каардынаты | 53°54′03,21″ пн. ш. 30°20′19,92″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | лютэранства |
| Эпархія | Магілёўская супэрінтэндацыя |
| Тып будынка | кірха |
| Архітэктурны стыль | клясыцызм |
| Дата заснаваньня | 1780 |
| Будаваньне | 1775—1780 гады |
Лютэранская кірха на мапе Беларусі Лютэранская кірха | |
Лютэранская кірха — помнік архітэктуры апошняй траціны XVIII стагодзьдзя ў Магілёве. Знаходзілася на рагу Лютэранскага завулку і Ветранай вуліцы, насупраць мужчынскай гімназіі[a] пасярод сучаснага Лютэранскага сквэру. Твор архітэктуры клясыцызму. У 1930-я рокі савецкія ўлады зруйнавалі кірху.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У 1775 року ў Магілёве (як і ў Полацку) узьнікла лютэранская грамада немцаў, дзеля якіх заснавалі лютэранскія (эвангеліцка-аўгсбурскія) кірхі[1]. Дазвол на пабудову кірхі ў Магілёве дала маскоўская гаспадыня Кацярына II. Яе загадам пад будынак кірхі выдзялілі адзін з будынкаў Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі[2].
Будаваньне кірхі скончылася ў 1780 року. Уласна Кацярына II пры наведваньні Магілёва ў 1780 року ахвяравала на будаваньне кірхі 500 рублёў, тым часам Георгі Каніскі перадаў дзеля гэтых мэтаў ацалелыя элемэнты Спаскай царквы[3]
Кірха безь перапынку працавала да самога Кастрычніцкага перавароту. Да пачатку 1930-х рокаў кірха стаяла зачыненай, пакуль савецкія ўлады, відаць ў зьвязку з магчымым пераносам сталіцы ў Магілёў, не надумалі зьнішчыць кірху. У пачатку 1930-х рокаў кірху зьнішчылі, пазьней на гэтым месцы разьбілі сквэр.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта быў драўляны невялікіх памераў будынак, па-нямецку акуратна дагледжаны, увіты плюшчом. Асабліва маляўніча кірха выглядала ўлетку[4]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Немцы ў Беларусі
- Немцы Магілёва
- Лютэранская кірха ў Менску
- Лютэранская кірха ў Горадні
- Лютэранская кірха ў Полацку
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Сёньня гэта будынак гандлёвага цэнтру «Аліса»