Лютэранская кірха (Полацак)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Эвангеліцка-аўгсбурская кірха ў Полацку
| |
![]() Полацкая Лютэранская кірха
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Полацак |
Каардынаты | 55°29′7″ пн. ш. 28°45′46″ у. д. / 55.48528° пн. ш. 28.76278° у. д.Каардынаты: 55°29′7″ пн. ш. 28°45′46″ у. д. / 55.48528° пн. ш. 28.76278° у. д. |
Канфэсія | лютэранства |
Эпархія | Полацкая супэрінтэндацыя |
Тып будынка | кірха |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Будаваньне | 1905—1912 гады |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Стан | Дзейнічае як музэй |
Эвангеліцка-аўгсбурская кірха ў Полацку на мапе Беларусі ![]() ![]() Эвангеліцка-аўгсбурская кірха ў Полацку | |
![]() |
Лютэра́нская кі́рха — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Полацку. Знаходзіцца на гістарычнай Вялікай вуліцы[a]. З 1948 року ў будынку дзейнічае Полацкі краязнаўчы музэй. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1775 року ў Полацку, як і ў Магілёве, узьнікла лютэранская грамада немцаў[1]. Таго ж року тут заснавалі драўляную лютэранскую кірху, якая ў 1848 року ўпаміналася як існая.
Мураваную кірху ў Полацку збудавалі ў 1905—1912 роках на месцы старой драўлянай кірхі, па загадзе маскоўскага гаспадара ад 17 красавіка 1905 року аб верацярпімасьці, што выклікала ў Полацку пераход праваслаўных у лютэранства, у выніку чаго тут узьнік самастойны прыход (раней полацкія лютэране належалі да Віцебскага прыхода) і пачала будавацца новая кірха.
Кірха дзейнічала да кастрычніцкага перавароту. У адрозьненьне ад шматлікіх іншых беларускіх храмаў, разбураных камуністычнымі ўладамі, кірхе ў Полацку пашанцавала застацца, у 1948 року тут разьмясьціўся Полацкі краязнаўчы музэй, які працуе ў гэтым будынку да сёньняшняга часу.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры нэаготыкі. Да асноўнага прастакутнага ў пляне аб’ёму з 4-граннай апсыдай і рызьніцай з боку галоўнага фасаду далучаецца 2-ярусная чацьверыкова вежа, завершаная высокім 4-схільным дахам. Галоўны ўваход на першым ярусе вежы вылучаецца стралістым парталам, над якім — круглы аконны праём. Абодва яруса вежы завяршаюцца ляпнымі накладнымі карнізамі з ажурным арнамэнтальным пасам[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старыя здымкі
-
1903 р.
-
да 1918 р.
-
1918 р.
-
1942 р.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сучасны стан
-
Агульны выгляд
-
Партал
-
Бакавы фасад
-
З боку вуліцы
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускія немцы
- Лютэранская кірха ў Менску
- Лютэранская кірха ў Горадні
- Лютэранская кірха ў Магілёве
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ніжне-Пакроўская, 11
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Немцы в России. Немецкие лютеранские общины и их церкви
- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000615 |