Перайсьці да зьместу

Лецяшын (Менская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лецяшын, трансьліт. Lieciašyn
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Клецкі
Сельсавет Красназьвёздаўскі
Часавы пас
Каардынаты 53°03′06″ пн. ш. 26°46′27″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 56 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1793
Паштовы індэкс 222641
СААТА 6225830038
Нумарны знак 5
Лецяшын на мапе Беларусі ±
Лецяшын
Лецяшын
Лецяшын
Лецяшын
Лецяшын
Лецяшын

Лецяшы́н[1] (таксама — Лечашы́н[1]) — вёска ў Клецкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Красназьвёздаўскага сельсавету.

Шляхецкая вёска вядомая з XVIII стагодзьдзя. У 1788 годзе ад Несялоўскіх гэты маёнтак купіў Францішак Чарноцкі (1757—1842), тады віцебскі падстолі, уласьнік некалькіх іншых маёнткаў у былым Капыльска-Слуцкім княстве. З таго часу да 1939 году была ўласнасьцю Чарноцкіх. Пасьля Францішка наступнымі ўласьнікамі маёнтку былі: яго сын Караль Чарноцкі (1793—1870), сын Караля Густаў Чарноцкі (памёр у 1890) і сын Густава Стэфан Чарноцкі (1876—1941, хутчэй за ўсё ў Менску ў вязьніцы).

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Зубкаўскага сельсавету[2].

  • 2009 год — 56 чалавек
  • 1999 год — 88 чалавек

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Сядзіба Чарноцкіх — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагодзьдзяў
  1. 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 211
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]