Леанід Ерын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Zedlik (гутаркі | унёсак) у 01:49, 6 жніўня 2009. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Леанід Ерын
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Кіраўнік КДБ РБ
лістапад 2000 — 18 лістапада 2004
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Уладзімер Мацкевіч
Наступнік: Сьцяпан Сухарэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 лістапада 1951 (72 гады)
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Пашаны ордэн Чырвонай Зоркі

Леанід Ціханавіч Ерын (нарадзіўся 17 лістапада 1951) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзеяч, старшыня КДБ РБ (2000-2004).

Біяграфія

Нарадзіўся 17 лістапада 1951 году ў горадзе Ворша Віцебскай вобласьці.

Скончыў Беларускі інстытут інжынэраў чыгуначнага транспарта (1973), Чырванасьцяжны інстытут КДБ СССР (1981).

Служыў у Аўганістане (19821985).

Працаваў на розных пасадах у структурах КДБ СССР, у цэнтральным апараце КДБ Беларусі і Расеі. З лістапада 2000 - старшыня Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь. 18 лістапада 2004 г. вызвалены ад пасады старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь і залічаны ў распараджэньне Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь.

Званьне — генэрал-маёр.

Стала пражывае ў Маскве. Жанаты, мае сына.

Кар'ера

Працаваў на розных пасадах у структурах КДБ СССР.

У 1975-1986 гг. працаваў на розных пасадах у УКДБ па Віцебскай вобласьці.

У 1982-1985 гг. праходзіў воінскую службу ў Аўганістане.

У 1986-1989 гг. працаваў у цэнтральным апараце КДБ БССР.

У 1989-1995 гг. працаваў у Цэнтральным апараце КДБ СССР у г. Масква, узначальваў Кіраваньне ФСБ РФ па Маскве і Маскоўскай вобласьці.

20 кастрычніка 1995 г. указам №435 прызначаны намесьнікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь.

20 сьнежня 1995 г. указам №511 палкоўнік Леанід Ціханавіч Ерын прызначаны першым намесьнікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь і вызвалены ад пасады намесьніка старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь.

25 верасьня 2000 г. указам прэзыдэнта прызначаны начальнікам Службы бясьпекі прэзыдэнта.

27 лістапада 2000 г. указам №626 прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь (замест Уладзімера Мацкевіча) і вызвалены ад пасады начальніка Службы бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (вакансію 4 сьнежня 2000 г. заняў Генадзь Нявыглас).

21 верасьня 2001 г. Рада міністраў Рэспублікі Беларусь склала паўнамоцтвы перад новаабраным прэзыдэнтам.

25 верасьня 2001 г. указам прэзыдэнта №544 прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь.

18 лістапада 2004 г. вызвалены ад пасады старшыні КДБ.

Пераехаў у Маскву. На дадзены момант зьяўляецца дараднікам кіраўніка Расейскіх чыгунак

Узнагароды

Узнагароджаны дзяржаўнымі і ўрадавымі ўзнагародамі. У прыватнасьці, у лютым 1999 г. указам прэзыдэнта Беларусі ўзнагароджаны мэдалём «У памяць 10-годзьдзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістану».

Вонкавыя спасылкі