Лагвошчы
Выгляд
Лагвошчы | |
трансьліт. Lahvoščy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жыткавіцкі |
Сельсавет: | Юркевіцкі |
Вышыня: | 129 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 160 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2353 |
Паштовы індэкс: | 247971 |
СААТА: | 3216848019 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°15′0″ пн. ш. 27°36′0″ у. д. / 52.25° пн. ш. 27.6° у. д.Каардынаты: 52°15′0″ пн. ш. 27°36′0″ у. д. / 52.25° пн. ш. 27.6° у. д. |
± Лагвошчы |
Лагво́шчы[2] — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на поўнач ад шашы М10, за 4 км на поўнач ад Браніслава. Лагвошчы ўваходзіць у склад Юркевіцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да Другой сусьветнай вайны ў Лагвошчах дзейнічала школа на польскай мове, працаваў нацыянальны Дом культуры. Вельмі дорага абышлося гэта лагвашчанцам: у выніку абвінавачваньня ў нацыяналізьме, у сувязях з замежжам у 1937 і 1938 гадах зь вёскі забралі ўсіх мужчын, больш за сорак чалавек, вярнуўся ў 1949 годзе толькі Алесь Рудніцкі.
26 верасьня 2006 году перададзеная зь Людзяневіцкага сельсавету ў склад Юркевіцкага сельсавету[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1908 год — хутар: 42 жыхары; 1994 год — вёска: 118 двароў, 255 жыхароў; 1999 год — 228 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 160 жыхароў[1]
Вуліцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Запячэнская вуліца
- Працоўная вуліца
- Сацыялістычная вуліца
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Перапіс 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 178
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.