К’еран Гібс
| К’еран Гібс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 26 верасьня 1989[1][2] (36 гадоў) | |
| Рост | 178 см | |
| Вага | 64 кг | |
| Пазыцыя | скрайні абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2017 | Арсэнал Лёндан | 137 (2) |
| 2008 | → Норыдж Сіці | 7 (0) |
| 2017—2021 | Ўэст Бромўіч Альбіён | 93 (5) |
| 2021—2022 | Інтэр Маямі | 27 (1) |
| Зборныя | ||
| 2007—2008 | Ангельшчына (да 19)[d] | 9 (0) |
| 2009 | Ангельшчына (да 20)[d] | 1 (0) |
| 2009—2011 | Ангельшчына (да 21)[d] | 15 (3) |
| 2010—2015 | Ангельшчына | 10 (0) |
К’е́ран Джэймз Рыка́рда Гібс (па-ангельску: Kieran James Ricardo Gibbs; нар. 26 верасьня 1989 году, Ламбэт, Лёндан, Вялікабрытанія) — колішні ангельскі футбольны абаронца, а таксама былы гулец зборнай Ангельшчыны. Прафэсійную кар’еру пачаў у 2007 годзе ў «Арсэнале», куды перайшоў з акадэміі «Ўімбэлдану» ў 2004 годзе. Дэбют за нацыянальную зборную адбыўся 11 жніўня 2010 году на «Ўэмблі» ў таварыскім матчы са зборнай Вугоршчыны.
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Гібс гуляў за зборную Ангельшчыны да 19 гадоў у адборачным турніры да ЧЭ-2008 і ў фінальнай стадыі Чэмпіянат сьвету па футболе да 20 гадоў-2009[3][4][5].
Гібс разам са сваім аднаклюбнікам па «Арсэнале» Тэо Ўолкатам выступаў за зборную да 21 году на чэмпіянаце Эўропы да 21 году-2009, а пасьля ў кваліфікацыі да ЧЭ-2011.
7 жніўня 2010 году Фабіё Капэльлё выклікаў К’ерана ў нацыянальную зборную на таварыскі матч супраць зборнай Вугоршчыны[6]. Гулец выйшаў на поле пасьля перапынку, замяніўшы Эшлі Коўла[7].
К’еран Гібс два сэзоны пакутаваў ад траўмаў, аднак пасьля набыў добрую форму і як сьлед быў выкліканы новым трэнэрам зборнай Роем Годжсанам у зборную ў 2013 годзе[8].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2014, 2015, 2017
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2014, 2015
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в Kieran Gibbs // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Kieran Gibbs // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Necid helps Czechs ease past England (анг.). uefa.com. Праверана 14 жніўня 2008 г. Архіўная копія ад 11 лютага 2009 г.
- ^ Italy hold out against lively England, uefa.com. Retrieved 5 February 2014.
- ^ England claim Greek scalp in vain, uefa.com. Retrieved 5 February 2014.
- ^ Capello calls up Wilshere, Gibbs and Zamora for England (анг.) BBC Sport. British Broadcasting Corporation (7 жніўня 2010). Праверана 7 жніўня 2010 г.
- ^ Gibbs and Wilshere make senior England debuts (анг.) Праверана 11 жніўня 2010 г.
- ^ England call up Kieran Gibbs (анг.) Праверана 8 кастрычніка 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына
- Профіль (анг.) на Soccerbase
- Профіль (анг.) на бачыне «Арсэналу»
- Профіль (анг.) на TheFA