Кунцаўшчына (Клецкі раён)
| Кунцаўшчына, трансьліт. Kuncaŭščyna | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Клецкі |
| Сельсавет | Морацкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°56′37″ пн. ш. 26°52′05″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 47 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1793 |
| Паштовы індэкс | 222645 |
| СААТА | 6225839052 |
| Нумарны знак | 5 |
| Кунцаўшчына на мапе Беларусі ± Кунцаўшчына | |
Ку́нцаўшчына[1] — вёска ў Клецкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Морацкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згадваецца напачатку XIX стагодзьдзя, як радавы фальварак, што перайшоў Ксавэрыю Вайніловічу. Напачатку ХХ стагодзьдзя яго цёзка Ксавэры Вайніловіч тут пачаў будаўніцтва сьпіртзаводу. У маёнтку захоўвалася вялікая бібліятэка, калекцыя жывапісу і музычных інструмэнтаў. Жонка Ксавэрыя памерла рана — у 26 гадоў, пакінуўшы малога сына — Ёсіфа.
Пасьля савецка-полькай вайны вёска была літаральна падзеленая паміж Польшчай і СССР. Ёсіф Вайніловіч быў вымушаны пасяліцца на лапіку зямлі, што засталася ў спадчыну за 0,5 км ад граніцы. У 1940 годзе Вайніловіч быў арыштаваны і высланы ў Сыбір, дзе і загінуў. Яго жонка загінула ў 1942 годзе ва ўласнай хаце.
Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Нагорнаўскага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 47 чалавек
- 1999 год — 120 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сядзіба Вайніловічаў (XIX—XX стагодзьдзі)
- На могілках драўляная Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай, канец XIX — пачатак XX стагодзьдзя
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 214
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)