Царква Маці Божай Казанскай (Кунцаўшчына)
Выгляд
Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай — драўляны праваслаўны храм у в. Кунцаўшчына Клецкага раёна Менскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На могілках. Пабудавана на мяжы 19 — 20 ст. з дрэва.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік народнага дойлідзтва. Вырашана прамавугольнымі ў пляне зрубамі прытвора, малітоўнай залі, апсіды з бакавой рызьніцай. Трохвугольны франтон двухсхільнага даху над прытворам завершаны пяціграннай шатровай званічкай з макаўкай. Шатровы дах над малітоўнай заляй і вальмавы над апсідай таксама вянчаюць макаўкі. Уваход адзначаны двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыцьцём. Вэртыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны высока ўзьнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Побач, з боку храма, адасоблена пастаўлена драўляная чатырохгранная шатровая званіца.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.