Крыстыян Вульф
| Крыстыян Вульф | |
| ням. Christian Wilhelm Walter Wulff | |
2009 г. | |
| 10-ы фэдэральны прэзыдэнт Нямеччыны | |
|---|---|
| 30 чэрвеня 2010 — 17 лютага 2012 | |
| Прэм’ер-міністар | Ангела Мэркель |
| Папярэднік | Горст Кёлер |
| Наступнік | Ёахім Гаўк |
| 10-ы міністар-прэзыдэнт Ніжняй Саксоніі | |
| 4 сакавіка 2003 — 30 чэрвеня 2010 | |
| Папярэднік | Зыгмар Габрыэль |
| Наступнік | Дэвід Макалістэр |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 19 чэрвеня 1959 (66 гадоў) Аснабрук, зямля Ніжняя Саксонія, Заходняя Нямеччына |
| Партыя | Хрысьціянска-дэмакратычны саюз Нямеччыны (з 1975 г.) |
| Адукацыя | Аснабруцкі ўнівэрсытэт (1987) |
| Сужэнец | жонка Бэтына Вульф (з 2008 г.); Крыстыяна Вогт (1988—2006) |
| Дзеці | дачка Аналена (нар. 1993 г.), сын Лінус (нар. 2008 г.) |
| Бацька | Рудольф Вульф |
| Маці | Дагмара Вульф |
| Узнагароды | Узнагарода за цярпімасьць (2014 г.) |
| Подпіс | |
| Сайт | christianwulff.de |
Крыстыян Вільгэльм Вальтэр Вульф (нар. 1959 г., Аснабрук, зямля Ніжняя Саксонія, ФРН) — нямецкі палітык, чалец кансэрватыўнага Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу. З 4 сакавіка 2003 г. займаў пасаду прэм’ер-міністра фэдэральнай зямлі Ніжняя Саксонія. 3 чэрвеня 2010 году вылучаны канцлерам Ангелай Мэркель на пасаду прэзыдэнта Нямеччыны пасьля адстаўкі Горста Кёлера. 30 чэрвеня 2010 году Фэдэральны сход Нямеччыны ў трэцім туры галасаваньня абраў Вульфа на пасаду прэзыдэнта краіны. З 1240 сапраўдных галасоў у падтрымку яго кандыдатуры было аддадзена 625 галасоў. 16 лютага 2012 г. акруговы пракурор Гановэру (зямля Ніжняя Саксонія) зрабіў запыт аб зьняцьці зь яго прэзыдэнцага імунітэту ў сувязі з расьсьледаваньнем пазычаньня ў сяброў 500 тыс. эўра на набыцьцё дому ўвосень 2008 году. 17 лютага 2012 г. Вульф падаў у адстаўку з пасады прэзыдэнта з нагоды падазрэньня ў карупцыі[1]. 27 лютага 2014 г. Гановэрскі акруговы суд апраўдаў Вульфа.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Сяргей Кізіма. Геапалітычны тыдзень вачыма палітоляга // Зьвязда : газэта. — 19 лютага 2012. — № 68 (27183). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Крыстыян Вульф — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| ||||||||