Горст Кёлер
| Горст Кёлер | |
| па-нямецку: Horst Köhler | |
| 13-ы прэзыдэнт Нямеччыны 9-ы Фэдэральны прэзыдэнт ФРГ | |
|---|---|
| 1 ліпеня 2004 — 4 красавіка 2004 | |
| Папярэднік | Ёганэс Раў |
| Наступнік | Крысьціян Вульф |
| 8-ы старшыня МВФ | |
| 1 траўня 2000 — 4 красавіка 2004 | |
| Папярэднік | Мішэль Камдэсю |
| Наступнік | Радрыга Рато |
| Прэзыдэнт Эўрапейскага банку рэканструкцыі й разьвіцьця | |
| верасень 1998 — красавік 2000 | |
| Папярэднік | Жак Лярозьер |
| Наступнік | Чарльз Фрэнк |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 22 лютага 1943 (83 гады) в. Гайдэнштайн, Генэрал-губэрнатарства, Нямецкая дзяржава |
| Памёр | 1 лютага 2025[1][2] (81 год) |
| Партыя | ХДЗ |
| Адукацыя | Тубінгенскі ўнівэрсытэт |
| Сужэнец | Ева Кёлер (Богнэт) |
| Дзеці | дачка: Ульрыка сын: Ёхэн |
| Бацька | Эдуард Кёлер |
| Маці | Лізавета Кёлер |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Горст Кёлер (ням. Horst Köhler; 22 лютага 1943, цяпер вёска Скербешуў, Замойскі павет, Люблінскае ваяводзтва, Польшча — 1 лютага 2025, Бэрлін) — нямецкі дзяржаўны й палітычны дзяяч. Паходзіць зь сям’і бесарабскіх немцаў, якая ў 1940 годзе перасялілася з малдаўскай вёскі Рышканы на тэрыторыю акупаванай Нямеччынай Польшчы.

Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 1965 да 1969 году Кёлер вучыўся ва ўнівэрсытэце ў Тубінгене па спэцыяльнасьці «палітэканомія й паліталёгія». З 1969 да 1976 ён працаваў там як асыстэнт у Інстытуце прыкладнога эканамічнага аналізу. З 1976 да 1981 — у Фэдэральным міністэрстве эканомікі.
У 1982 Кёлер зьмяніў месца працы на Фэдэральнае міністэрства фінансаў. Будучы статс-сакратаром міністэрства, з 1990 па 1993 выконваў ролю шэрпы (памочніка па справах «Вялікай сямёркі») канцлера Гельмута Коля.
З 1993 да 1998 ён быў прэзыдэнтам Асацыяцыі ашчадных банкаў Нямеччыны й наступныя 2 гады кіраваў Эўрапейскім банкам рэканструкцыі й разьвіцьця (ЭБРР) у Лёндане.
У 2000—2004 — прэзыдэнт Міжнароднага валютнага фонду.
У 2004—2010 — прэзыдэнт Нямеччыны. Падаў у адстаўку з-за моцнай адмоўнай рэакцыі на яго спрэчныя выказваньні наконт выкарыстаньня бундэсвэра для абароны эканамічных інтарэсаў ФРГ[4].

Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Horst Köhler im Alter von 81 Jahren gestorben — 2025.
- 1 2 Zum Tode von Bundespräsident a. D. Horst Köhler — Bundespräsidialamt, 2025.
- ↑ Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ↑ Нямеччына абрала прэзыдэнта// «Радыё Свабода», 30 чэрвеня 2010
| ||||||||
- Нарадзіліся 22 лютага
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Памерлі 1 лютага
- Памерлі ў 2025 годзе
- Памерлі ў Бэрліне
- Кавалеры Вялікага крыжа асаблівай ступені ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччыны
- Камандоры ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Сьвятога Олафа
- Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Белай ружы на ланцугу
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Кавалеры ордэна Вітаўта Вялікага з залатым ланцугом
- Кавалеры ордэна Вітаўта Вялікага
- Кавалеры Вялікага крыжа з ланцугом ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Адзначаныя Ганаровай адзнакай «За заслугі перад Аўстрыйскай рэспублікай»
- Кавалеры ордэна інфанта дона Энрыке
- Узнагароджаныя Вялікім ланцугом ордэна інфанта дона Энрыке
- Кавалеры ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына
- Прэзыдэнты Нямеччыны
- Нямецкія палітыкі