Крысьціна Сабаляўскайце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крысьціна Сабалеўская
Kristina Sabaliauskaitė
Kristina Sabaliauskaitė 2.JPG
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Крысьціна Сабалеўская
Нарадзілася 1974(1974)
Сьцяг СССРВільня, Жэмойць
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, журналістка, гістарыца мастацтва
Гады творчасьці з 2008
Жанр гістарычны раман
Мова жэмойцкая
Дэбют 2008
Значныя творы Silva rerum I—IV (2008—2016),
Petro Imperatorė I—II (2019—2021)

Крысьцíна Сабаляўскáйце (або Крысьціна Сабалеўская, па-летувіску: Kristina Sabaliauskaitė, нар. у 1974, Вільня, Летувіская ССР, СССР) ― летувіская пісьменьніца, гістарыца мастацтва.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў Вільні ў 1974 годзе.

Выпускніца Віленскай акадэміі мастацтва (1998). Магістратура Віленскай акадэміі мастацтва (1998-2000). Дактарантура Віленскай акадэміі мастацтва (2001-2005). Ганаровая доктарка гэтай акадэміі (2020)[1].

З-за недахопу работы з 2002 году жыве ў Лёндане, дзе робіць у розных установах. Многія насельнікі Жэмойці вымушаныя пакідаць свой край, каб пракарміць сабе.

2003-2005: дадаткова навучалася ва Варбурскім інстытуце (Лёнданскі ўнівэрсытэт)[2].

Да 2010 года працавала замежнай карэспандэнтай у Лёндане і аглядальніцай найбуйнейшай штодзённай газэты Летувы - „Lietuvos rytas“[3].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2008 годзе яна дэбютавала гістарычным раманам «Silva rerum» (выдавецтва «Baltos lankos»), у якім апісвае жыцьцё шляхецкай сям'і ў 1659–1667 гадах, падчас швэдзкага патопу. Кніга стала бэстсэлерам і была абвешчаная «літаратурнай падзеяй» у Летуве, прызнаная крытыкамі і гісторыкамі, ацэненая за захапляльны аповед і вялікую ўвагу да гістарычных дэталяў. У тым жа годзе аўтарка атрымала прэмію Юргі Іванаўскайце[2].

У 2009 годзе раман «Silva rerum» стаў кнігай году ў Летуве. У 2011 годзе быў напісаны працяг кнігі - «Silva rerum II» пра вялікую чуму падчас Паўночнай вайны 1707–1710 гадоў. Яна таксама стала кнігай году ў Летуве[2].

Піша пераважна на гістарычныя тэмы.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Silva Rerum, romanas - Baltos Lankos, 2008
  • Silva Rerum II, romanas - Baltos Lankos, 2011
  • Silva Rerum III, romanas - Baltos Lankos, 2014
  • Silva Rerum IV, romanas - Baltos Lankos, 2016
  • Petro Imperatorė, romanas - Baltos Lankos, 2019
  • Petro Imperatorė II, romanas - Baltos Lankos, 2021
  • Danielius Dalba & kitos istorijos, trumpų istorijų rinkinys - Baltos Lankos, 2012.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Žodžių kalba, vaizdų kalba: dailės ir literatūros svarba šiandienos pasaulio kisme». Bernardinai.lt. 25 лютага 2020.
  2. ^ а б в Vilnijos vartai. «Kristina Sabaliauskaitė». Parengė Danguolė Dainienė (VAVB), 2012; 2017.
  3. ^ Kristina Sabaliauskaitė. Lietuvos kultūros institutas.