Перайсьці да зьместу

Юрга Іванаўскайце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юрга Іванаўскайце
Jurga Ivanauskaitė
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Jurga Ivanauskaitė
Нарадзілася 14 лістапада 1961(1961-11-14)[1][2]
Памерла 17 лютага 2007(2007-02-17)[3] (45 гадоў)
Пахаваная
Бацькі Ігар Іваноў[d]
Інгрыда Карсакайце[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, паэтка, эсэістка, малярка
Гады творчасьці 1982—2007
Мова летувіская мова[4]
Дэбют 1982
Значныя творы
  • Pakalnučių metai (1985)
  • Ragana ir lietus (1993)
  • Placebas (2003)
  • Miegančių drugelių tvirtovė (2005)
Узнагароды

Юрга Іванаўска́йце (па-летувіску: Jurga Ivanauskaitė, 14 лістапада 1961, Вільня, Летува ― 17 лютага 2007, Вільня, Летува) ― летувіская пісьменьніца, паэтка, драматургіня, мастачка.

Юрга Іванаўскайце скончыла Віленскую мастацкую акадэмію[5].

Увосень 1991 году ўпершыню сустрэлася з Далай-ламам XIV — падчас яго першага візыту ў Летуву. Яна стала актыўнай прыхільніцай «Руху за незалежнасьць Тыбету» пасьля паездкі на Далёкі Ўсход у сярэдзіне 1990-х[6].

Шмат вандравала па Летуве і сьвеце. Пісала вандроўныя нататкі[6].

Памерла ад раку 17 лютага 2007 году ў Вільні. Пахаваная на Антокальскіх могілках[6].

У 1982—1983 гадах апублікавала ў пэрыядычным друку першыя апавяданьні[6].

Ейная першая кніга называлася «Год канваліяў» (Pakalnučių metai) і выйшла ў 1985 годзе. Потым былі яшчэ шэсьць раманаў, кніга для дзяцей і кніга эсэ. Творы Іванаўскайце перакладзеныя на ангельскую, латыскую, польскую, расейскую, нямецкую, беларускую і швэдзкую мовы[7].

У 1987 годзе дэбютавала як драматургіня з п’есай «Не гуляйце зь месяцам» у Віленскім акадэмічным драматычным тэатры[8].

У 1993 годзе выйшаў раман «Вядзьмарка і дождж» (Ragana ir lietus), які лічыцца самым скандальным творам пісьменьніцы. Кніга выклікала такі розгалас у Летуве, што некаторы час яе забаранілі прадаваць, матывуючы гэта тым, што раман не адпавядае нацыянальным этычным нормам. Гісторыя каханьня, расказаная трыма жанчынамі — сучаснай багемнай аўтсайдэркай, сярэднявечнай вядзьмаркай і Марыяй Магдалінай, — адразу была асуджаная ў афіцыйных колах як звычайная парнаграфія[9]. Тым не менш гэты раман найбольш перакладаўся на замежныя мовы. У тым жа годзе, ратуючыся ад скандалу, мастачка ўпершыню адправілася ў Індыю, дзе ў Дхарамсале вывучала тыбэцкі будызм. З гэтага пачаўся новы этап ейнай творчасьці. У 1996 годзе зноў наведала Дхарамсалу, спынялася ў Нэпале[9].

Акрамя таго, Ю. Іванаўскайце вядомая як мастачка і фотамастачка: свае раманы і эсэ старалася дапоўніць малюнкамі і здымкамі. У 1998—1999 гадах адбылася выстава малюнкаў «108 мандалаў» і фотавыстава «Тыбэт — іншая рэальнасьць»[10].

  • Pakalnučių metai (novelių rinkinys). — Vilnius: Vaga, 1985; Tyto alba, 2003
  • Mėnulio vaikai (romanas). — Vilnius: Vaga, 1988; Tyto alba 2004, 2010
  • Kaip užsiauginti baimę (novelių ir apsakymų rinkinys). — Vilnius: Vaga, 1989; Tyto alba, 2009
  • Stebuklinga spanguolė (pasaka vaikams su autorės iliustracijomis). — Vilnius: Vyturys, 1991; Tyto alba, 2014
  • Pragaro sodai (romanas). — Kaunas: Nemunas, 1992; Tyto alba, 2010
  • Ragana ir lietus (romanas). — Vilnius: Vaga, 1993; Tyto alba 2002, 2006
  • Agnijos magija (romanas). — Vilnius: Vaga, 1995; Tyto alba 2006
  • Ištremtas Tibetas (publicistika). — Vilnius: Tyto alba, 1996
  • Kelionė į Šambalą (romanas). — Vilnius: Tyto alba, 1997
  • Prarasta pažadėtoji žemė (romanas). — Vilnius: Tyto alba, 1999
  • Sapnų nublokšti (romanas). — Vilnius: Tyto alba, 2000
  • Placebas (romanas). — Vilnius: Tyto alba, 2003
  • Kelionių alchemija (esė). — Vilnius: Tyto alba, 2003
  • Tibeto mandala (trilogija). — Vilnius: Tyto alba, 2004, 2006, 2010
  • Šokis dykumoje (eilėraščiai). — Vilnius: Tyto alba, 2004
  • Kaip Marsis Žemėje laimės ieškojo (pasaka). — Vilnius: Tyto alba, 2004
  • Švelnūs tardymai (interviu). — Vilnius: Tyto alba, 2005
  • Miegančių drugelių tvirtovė (romanas). — Vilnius: Tyto alba, 2005
  • Odė džiaugsmui (eilėraščiai). — Vilnius: Tyto alba, 2007.
  • Viršvalandžiai (esė). — Vilnius: Tyto alba, 2007
  • Diena, kurios nebuvo (novelė). Vilnius: Lietuvos nacionalinė Martyno Mažvydo biblioteka, 2008
  • Nežaiskite su mėnuliu (pjesės). — Vilnius: Tyto alba, 2008
  • Angelo rūbas (maldos). — Vilnius: Tyto alba, 2011
  • Eilėraščiai rusų kalba (dviejų knygų komplektas): Šokis dykumoje (1), Odė džiaugsmui (2). — Vilnius: phocaBooks, 2015.
  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #124035078 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ Bibliothèque nationale de France Jurga Ivanauskaitė // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ http://news.monstersandcritics.com/europe/news/article_1265349.php/Lithuanian_author_Jurga_Ivanauskaite_is_dead
  4. ^ Ivanauskaite, Jurga, 1961-2007 // CONOR.SI
  5. ^ Старока, прысьвечаная Юрзе Іванаўскайце.
  6. ^ а б в г «Ivanauskaitė Jurga». Lietuvos rašytojų sąjunga.
  7. ^ Зьвесткі пра Юргу Іванаўскайце на thewritersclub.org.
  8. ^ Jurga Ivanauskaitė. Biography at Books from Lithuania.
  9. ^ а б Jarvis, Howard (Vol 2, No 27 10 July 2000). «A Colourful Bird in a Pale Land: why Jurga Ivanauskaitė's books are crying out for translation». Central Europe Review.
  10. ^ Jurga. Atsiminimai, pokalbiai, laiškai, sud. Dovilė Zelčiūtė, Vilnius: Tyto Alba, 2008.