Перайсьці да зьместу

Краснасельцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Краснасельцы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Браслаўскі
Сельсавет: Мяжанскі
Насельніцтва: 135 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2153
Паштовы індэкс: 211981
СААТА: 2208856065
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°38′20″ пн. ш. 26°58′35″ у. д. / 55.63889° пн. ш. 26.97639° у. д. / 55.63889; 26.97639Каардынаты: 55°38′20″ пн. ш. 26°58′35″ у. д. / 55.63889° пн. ш. 26.97639° у. д. / 55.63889; 26.97639
Краснасельцы на мапе Беларусі ±
Краснасельцы
Краснасельцы
Краснасельцы
Краснасельцы
Краснасельцы
Краснасельцы

Краснасе́льцы[1]вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, на захад ад Браслава, на паўночным беразе возера Дрывяты, пры скрыжаваньні гістарычных гасьцінцаў — Віленскага і Рыскага, на шашах Р27 і Р3. Краснасельцы ўваходзяць у склад Мяжанскага сельсавету.

Да 8 красавіка 2004 году вёска ўваходзіла ў склад Зарацкага сельсавету.

  • 2010 год — 135 жыхароў
  • 1999 год — 84 жыхары
  • 1909 год — 280 жыхароў

Існуе вэрсія, што заснавальнікамі славутай галівудзкай кінакампаніі «Warner Brothers» зьяўляюцца чацьвёра з 12 дзяцей Бэні Ворана, шаўца зь мястэчка Краснасельцы — Гары, Джэк, Сэм і Альбэрт Ўорнэры. Па адной з вэрсіяў Бэні Ворана пакінуў мястэчка ў канцы ХІХ стагодзьдзя і выехаў у Амэрыку. Вораны сталі амэрыканскімі грамадзянамі Ўорнэрамі, дабіліся сусьветнай славы і зарабілі мільённы набытак[2][3].

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  2. ^ Браслаўскія краязнаўцы аспрэчваюць тэорыю аб тым, што бацька братоў Ўорнэраў — з Браслаўшчыны // Весткі.info, 7 лістапада 2008 г. Праверана 27 сакавіка 2014 г.
  3. ^ Вольга Чайкоўская. Кніга, якая пазбаўляе ад комплексу непаўнавартасьці // Зьвязда : газэта. — 7 сьнежня 2010. — № 239 (26847). — С. 8. — ISSN 1990-763x.