Кляштар канонікаў лятэранскіх (Быхаў)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх | |
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Быхаў |
| Каардынаты | 53°31′09,98″ пн. ш. 30°15′28,64″ у. д.HGЯO |
| Дата заснаваньня | XVII ст. |
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх на мапе Беларусі Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх | |
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Быхаве. Знаходзіцца на высокім правым беразе Дняпра, на поўнач ад замка, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. У склад комплексу ўваходзіў касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, які ў 1960-я гады зруйнавалі савецкія ўлады.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1619 годзе ўладальнікі Быхава Хадкевічы[1] фундавалі ў ім кляштар канонікаў лятэранскіх з драўляным касьцёлам пад тытулам Сьвятога Казімера. У 1765 годзе тагачасныя ўладальнікі места Сапегі збудавалі на месцы драўлянага новы мураваны касьцёл пад тытулам Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Быхаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, кляштар працягваў дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар[2], у будынках якога разьмясьцілася жаночая гімназія. Пазьней у кляштарным корпусе працавала расейская вязьніца.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За савецкім часам у колішнім кляштары працавала аўтамабільная школа.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гістарычныя здымкі
- 1911 г.
- 1917 г.
- 1917 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Рэвалюцыйная, 13
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 394.
- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 395.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.