Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Быхаў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл на малюнаку-рэканструкцыі С. Лявіцкага
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Быхаў |
Каардынаты | 53°31′8.72″ пн. ш. 30°15′31.97″ у. д. / 53.5190889° пн. ш. 30.2588806° у. д.Каардынаты: 53°31′8.72″ пн. ш. 30°15′31.97″ у. д. / 53.5190889° пн. ш. 30.2588806° у. д. |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Быхаве. Знаходзіўся на высокім правым беразе ракі Дняпра, на поўнач ад замка, на Касьцельнай вуліцы. Твор архітэктуры барока з элемэнтамі клясыцызму. У 1960-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл. Да нашага часу захаваліся падмуркі і суседні будынак кляштару канонікаў лятэранскіх.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1619 годзе уладальнікі Быхава Хадкевічы[1] фундавалі ў ім кляштар канонікаў лятэранскіх з драўляным касьцёлам пад тытулам Сьвятога Казімера. Існуюць зьвесткі, што за часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскі гаспадар Аляксей Міхайлавіч, войскі якога акупавалі места, загадаў гвалтоўна перарабіць існы мураваны касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату[2].
У 1765 годзе тагачасныя ўладальнікі Быхава Сапегі збудавалі на месцы драўлянага новы мураваны касьцёл пад тытулам Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. На 1744 год парафія належала да Аршанскага дэканату і ўлучала, апрача Старага і Новага Быхава, 24 населеныя пункты.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Быхаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Існуюць зьвесткі, што па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і зруйнавалі касьцёл, муры якога вярнулі каталікам толькі ў пачатку XX стагодзьдзя[2].
Наноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За савецкім часам бальшавікі зачынілі касьцёл, а потым ўзарвалі касьцельную званіцу. Канчаткова будынак касьцёла зруйнавалі ў 1960-я гады.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — помнік архітэктуры барока з элемэнтамі клясыцызму. Асобна стаяла вышынная дамінанта — 3-ярусная вежа-званіца.
Касьцельны пляц атачаўся мурам з брамай.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
М. Астанковіч, 1905 г.
-
М. Астанковіч, 1905 г.
-
М. Астанковіч, 1905 г.
-
1911 г.
-
1911 г.
-
1911 г.
-
Званіца і брама, 1917 г.
-
1918 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
Рынак. Налева — касьцёл, 1941 г.
-
1941 г.
-
1941—1944 гг.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 394.
- ^ а б Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 395.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.