Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Кляштар канонікаў лятэранскіх (Быхаў)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Калі "руйнаваньне помнікаў гісторыі і архітэктуры - агульнавызнанае злачынства" навошта таўталогія з залішнім паўторам (злачыннае забойства :)) - гэта па-першае, па-другое, а ці быў аб'ект калі-небудзь да зруйнавання прызнаны помнікам гісторыі і архітэктуры? Калі не, дык ніякага злачынства з боку савецкай улады з пункту гледжання права не было, у адрозненне ад таго ж касцёла Тамаша Аквінскага ў Мінску. --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 23:05, 2 верасьня 2012 (FET)

Савецкія ўлады маглі рабіць што захочуць, але руйнаваньне помніка архітэктуры XVIII ст. — гэта менавіта злачынства, відавочнае ўсякаму адэкватнаму чалавеку. Таму пакіньце, калі ласка, свой праўны фармалізм афіцыйнаму праекту. Дарэчы, няблага было б дзеля павагі чужой працы нарэшце навучыцца карыстацца шаблёнам be:Шаблон:Пераклад, іначай — вы займаецеся звычайным крадзяжом. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 23:15, 2 верасьня 2012 (FET)
Гэта не фармальнасць, а патрабаванне аўтарытэтнага падмацавання ненейтральных выказванняў у артыкуле, чытач як "ўсякі адэкватны чалавек" сам вырашыць для сябе, ці з'яўляецца руйнаванне кляштара (а не помніка архітэктуры - бо гэта афіцыйны статус, якога комплекс не меў ніколі) XVIII ст. злачынствам, ці не. Сам ён можа быць заўзятым камуністам-атэістам, бо энцыклапедыя пішацца не для прасоўвання ўласных поглядаў на гісторыю і палітыку, маргінальных тэорый, і не для пэўнага кола свядомых нацыяналістаў, а як непрадузятая перапрацоўка тэкстаў і канстатаванне фактаў з аўтарытэтных крыніц - гэтага Вы ніяк не разумееце. --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 23:59, 2 верасьня 2012 (FET)
Памянёнае выказваньне зьяўляецца нэўтральным, бо цалкам адпавядае меркаваньню, пашыранаму ў адпаведнай мастацтвазнаўчай літаратуры, якая залічвае практычна ўсе мясцовыя гістарычныя сакральныя збудаваньні да помнікаў архітэктуры і вельмі нэгатыўна ацэньвае іхнае зьнішчэньне расейскімі і савецкімі ўладамі. Маргінальную тэорыю законнасьці канфіскацыі будынка ў каталіцкай супольнасьці зь ягоным далейшым злачынным руйнаваньнем, калі ласка, пакіньце больш удзячнай аўдыторыі. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 01:30, 3 верасьня 2012 (FET)
Мо яшчэ што прыпляцеце мне акрамя тэорыі законнасці канфіскацыі будынка ў каталіцкай супольнасці? У Кулагіна, па чыёй кнізе створаны артыкул, ні водны артыкул пра касцёлы не мае пазначэння "помнік архітэктуры", ні колішнія, ні сучасныя. Памеры раздзела Архітэктура ўносяць яшчэ больш сумненняў, што гэта менавіта архітэктурны помнік, хутчэй гістарычны, але і тут крыніца, нажаль, маўчыць.--Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 17:58, 3 верасьня 2012 (FET)
Што да Шаблон:Пераклад - яго праставіць за мяне нейкі ваш адшчапенец, якога не задавальвае варыянт падання крыніцы ў акенцы тлумачэння правак, што дзіўна, бо гэты варыянт вельмі распасюджаны ў яго родным раздзеле ;) Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 00:04, 3 верасьня 2012 (FET)
Пазначэньне крыніцы ў выглядзе дубляваньня інтэрвікі не адпавядае нават фармальным патрабаваньням ліцэнзіі, таму цалкам законна зьвінаваціць вас асабіста і адпаведны праект у сьвядомым крадзяжы. Дарэчы, пераканаўча раю не злоўжываць лібэральнасьцю і ветлівасьцю гэтага праекту: у іншым вы б ужо даўно атрымалі заслужаны вечны бан. Наконт «гэты варыянт вельмі распасюджаны ў яго родным раздзеле», увогуле, сьмешна чытаць: тыя артыкулы ў сваёй абсалютнай большасьці — гэта альбо сьцягнутыя (скрадзеныя) тэксты з друкаваных крыніцаў, альбо два-тры радкі, перакладзеныя з расейскага праекту ;) --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 01:30, 3 верасьня 2012 (FET)
Мінімальныя патрабаванні? Глупства, спасылка на старонцы гісторыі ні ад каго не схавана, а шаблон захламляе старонку размоў, калі крыніц некалькі - не зразумела нават якая частка адкуль узята. Гэта ліберальнасць не дазваляе паставіць часовы бан менавіта на Вас, нажаль, тарвікі ўжо даўно сыйшла з каляіны свабоды ў кірунку да свабоды выключна ад Аляксандра Рыгоравіча і савецкай спадчыны.
P.S. Трэба часцей глядзець Новыя старонкі, тады, магчыма, заўважыце артыкулы па 5-11 кілалітраў з бевікі.--Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 17:58, 3 верасьня 2012 (FET)
Калі я правільна зразумеў, дыскусія праходзіць вакол слова «злачынна». У якіх аўтарытэтных крыніцах выкарыстоўваецца падобная фармулёўка? З агульнага пункту гледжаньня падобнае апісаньне хутчэй выглядае як неаб’ектыўны, таму было б добра падмацаваць менавіта гэтае слова крыніцамі, аўтарытэтнасьць якіх ня будзе выклікаць пытаньняў. Інакш трэба будзе перафармуляваць у «А мяркуе зруйнаваньне Б злачынствам», дзе А таксама мусіць быць ня трэцяга парадку асобай ці групай асобаў. — Wizardist г 18:09, 3 верасьня 2012 (FET)
Наколькі бачу, у артыкуле няма і ня было зьвестак пра таго, ці быў аб'ект калі-небудзь да зруйнаваньня прызнаны помнікам гісторыі і архітэктуры, таму аб гэтым не пішыце. Гэта здаецца няма таксама ніякага дачыненьня для законнасьці канфіскаты ці зруйнаваньня. Аднак, калі няма крыніцаў пра намераў улады, прапаную тэкст зьмяніць (за савецкім часам зруйнаваны ці падобна). Bocianski (гутаркі) 22:13, 3 верасьня 2012 (FET)
Мяркую, што «злачынна» ў гэтым выпадку зьяўляецца ацэнкай і сказ у цяперашнім выглядзе наўпрост парушае нэўтральнасьць. У гэтым выпадку дастаткова факту, што касьцёл быў зруйнаваны, а ўжо ацэнкі мусяць падавацца асобна з узгадкамі, хто рабіў такія ацэнкі і з спасылкамі на аўтарытэтныя крыніцы. --Red_Winged_Duck 11:57, 4 верасьня 2012 (FET)
Я так разумею, што робім адкат? --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 18:50, 5 верасьня 2012 (FET)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Кляштар канонікаў лятэранскіх (Быхаў)»

Пачаць абмеркаваньне