Перайсьці да зьместу

Кармэліцкая вуліца (Амсьціслаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кармэліцкая
вуліца

Пачатак вуліцы ад касьцёла кармэлітаў
Агульная інфармацыя
Даўжыня 390
Вуліца Кармэліцкая ў Вікісховішчы

Кармэліцкая вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы Амсьціслава, часткова пешаходная. Назва ўтварылася ад кляштару кармэлітаў, што знаходзіцца ў пачатку вуліцы.

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і калегіюм езуітаў

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — комплексы кляштару кармэлітаў з касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюму езуітаў з касьцёлам Сьвятога Міхала Арханёла.

Утварылася побач з кляштарам кармэлітаў. Паводле зьвестак з Амсьціслаўскага кразнаўчага музэю, назву Кармэліцкая мела цяперашняя афіцыйная вуліца Кірава[a].

Савецкія ўлады перайменавалі Кармэліцкую вуліцу ў вуліцу Першамайскую (рас. улица Первомайская). У 2016 годзе частцы вуліцы афіцыйна вярнулі гістарычную назву[1].

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня каля 390 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад касьцёла кармэлітаў. З правага паўднёва-заходняга боку вуліцы дамы з цотнымі нумарамі, зь левага паўночна-ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

Былая мужчынская гімназія