Касьцёл Сьвятога Мікалая (Геранёны)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Мікалая
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Геранёны |
Каардынаты | 54°6′50″ пн. ш. 25°34′51″ у. д. / 54.11389° пн. ш. 25.58083° у. д.Каардынаты: 54°6′50″ пн. ш. 25°34′51″ у. д. / 54.11389° пн. ш. 25.58083° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | готыка |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
± Касьцёл Сьвятога Мікалая | |
Касьцёл Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Геранёнах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, каля замка. Дзее. Твор архітэктуры готыкі, барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1411 годзе ў Геранёнах зьявілася каталіцкая парафія, у сваёй лацінскай грамаце для касьцёла князь Жыгімонт Кейстутавіч згадваў гутарковую (vulgariter dicitur) меру «пуд воску» (pud vosku)[1][2] — гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы і выразы[3].
У 1529 годзе з фундацыі ваяводы віленскага Альбэрта Гаштольда збудавалі мураваны касьцёл. 18 траўня 1537 году тут адбыўся шлюб сына фундатара Станіслава Гаштольда і Барбары Радзівіл.
У сярэдзіне XVIII ст. касьцёл згарэў у вялікім пажары, па якім у 1771—1779 гадох яго рэканструявалі ў стылі віленскага барока на сродкі Яна Гераніма Пробача.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Геранёны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1828—1829 гадох будынак адрамантавалі. У XIX ст. унутраную прастору касьцёла перакрылі драўлянай стольлю[4].
У 1859 годзе да касьцёла прыбудавалі бакавыя закрысьціі[5], у 1883 годзе прыбудавалі прытвор і рэканструявалі галоўны фасад. У 1891 годзе побач з касьцёлам збудавалі званіцу. У 1909 годзе зьявіўся праект рэканструкцыі касьцёла.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі ў 1923 годзе касьцёл адрэстаўравалі. У 1934 годзе мастак К. Чарнецкі выканаў размалёўку інтэр’еру[6].
У 1954—1955 гадох праводзіўся рамонт касьцёла.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры готыкі і барока (ад гатычнагя касьцёла захаваліся агульны плян і контрафорсы на галоўным фасадзе). Гэта 1-нэфавая базыліка, асноўны прастакутны ў пляне аб’ём накрываецца 2-схільным дахам. Да прэзьбітэрыюму далучаецца невялікая апсыда з скошанымі кутамі і дзьве бакавыя закрысьціі. Сьцены праразаюцца лучковымі аконнымі праёмамі.
Каталікон, падобна касьцёлу Сьвятой Гертруды ў Коўне, перакрываўся гатычнымі скляпеньнямі без апорных слупоў, утвараючы такім чынам адзін нэф. Па рэканструкцыі ў XIX ст. інтэр’ер сьвятыні набыў рысы клясыцызму. Галоўны алтар мае два ярусны. Ён падзяляецца калёнамі карынцкага ордэру і мае багаты дэкор.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Праект званіцы, 1844 г.
-
К. Русецкі, 1846 г.
-
С. Янушэвіч, 1846 г.
-
Н. Орда, 1875—1877 гг.
-
Н. Орда, 1875—1877 гг.
-
Паводле Н. Орды, 1877 г.
-
Абмеры, 1898 г.
-
Праект, 1909 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Бакавы фасад
-
З боку апсыды
-
Брама
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 11.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 182.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.
- ^ Габрусь Т., Кушнярэвіч А. Геранёнскі Мікалаеўскі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 145.
- ^ Габрусь Т., Кушнярэвіч А. Геранёнскі Мікалаеўскі касцёл // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 527.
- ^ Габрусь Т. Саборы помняць усё. Готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі. — Менск: «Беларусь», 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000293 |