Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар дамініканаў (Друя)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар дамініканаў
| |
![]() Касьцёл Сьвятога Антонія
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Друя |
Архітэктурны стыль | Віленскае барока |
Аўтар праекту | Антоні Парака[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Друі. Знаходзіўся на Дамініканскай вуліцы. Твор архітэктуры віленскага барока.
Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і брамы-званіцы. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна зачынілі кляштар, а ў 1909 годзе — узарвалі касьцёл. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі браму-званіцу.
Зьмест
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1690 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1706 годзе) падчашы браслаўскі А. Качаноўскі запрасіў у Друю манахаў-дамініканаў. Неўзабаве збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар.
У 1765—1773 гадох паводле праекту архітэктара А. Парака вялося будаваньне мураванага кляштарнага комплексу.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна ліквідавалі кляштар. У 1839 годзе будынкі гвалтоўна адабралі ў Сьвятога Пасаду і перадалі Маскоўскаму патрыярхату.
У канцы XIX ст. спустошаныя будынкі пачалі разьбіраць на цэглу. У 1909 годзе расейскія ўлады ўзарвалі касьцёл.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл — 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з трансэптам і прэзьбітэрыюмам, завершаным паўкруглай апсыдай. Вышыня касьцёлу 35 м, шырыня сярэдняга нэфа 9,5 м. Трансэпт і сярэдні нэф мелі аднолькавую вышыню і значна большыя памеры, чым бакавыя нэфы. Бакавыя фасады падзяляліся лапаткамі. Галоўны фасад упрыгожвалі пілястры, масіўныя карнізы, фігурныя валюты.
У аздобе ўваходнага парталу і інтэр’ераў выкарыстоўваўся дэкаратыўны арнамэнт. Унутры будынак перакрываўся крыжовымі скляпеньнямі на папружных арках. На восі галоўнага ўваходу была фігурная мураваная брама[1].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старая графіка
Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старыя здымкі
Я. Булгак, да 1939 г.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Марозаў В. Друйскі касцёл дамініканцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 202.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.