Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Заслаўе)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Заслаўе |
Каардынаты | 54°00′11″ пн. ш. 27°17′30″ у. д. / 54.00306° пн. ш. 27.29167° у. д.Каардынаты: 54°00′11″ пн. ш. 27°17′30″ у. д. / 54.00306° пн. ш. 27.29167° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | віленскае барока |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Фарны) — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Заслаўі. Знаходзіцца ў цэнтры места, пад адрасам вуліца Рынкавая, 1. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1627 годзе ў Заслаўі збудавалі першы драўляны касьцёл. У 1774 годзе з фундацыі тагачаснага ўладальніка паселішча падканцлера Антонія Пшазьдзецкага пачалося будаваньне мураванага касьцёла. 8 верасьня 1779 году адбылося асьвячэньне новага касьцёла. Аўтарства помніка няпэўнае, існуюць дзьве вэрсіі: найбольш імаверна, што яго спраектаваў Карла Спампані, які працаваў у Заслаўі і, у прыватнасьці, узьвеў палац Пшазьдзецкіх. Аўтарам касьцёла мог быць таксама іншы дойлід — Павал Антоні Фантана.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Заслаўе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1848 годзе інтэр’ер і фасад касьцёла адрамантавалі. У 1851 годзе побач з касьцёлам збудавалі драўляную званіцу.
З пачаткам нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл, а ў 1868 годзе пераасьвяцілі яго пад царкву Раства Багародзіцы Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1874—1878 гадох інтэр’ер і фасад помнік зьнявечылі маскоўскай перабудовай паводле праекту губэрнскага архітэктара С. Іванова, на што расейскія ўлады выдзелілі 7 тыс. рублёў.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1926 годзе пастановай СНК БССР будынак колішняга касьцёла ўзялі пад дзяржаўную ахову і надалі яму афіцыйны статус помніка архітэктуры. У Другую сусьветную вайну помнік атрымаў значныя пашкоджаньні.
У 1987—1998 гадох у касьцёле праводзіліся рэстаўрацыйныя працы, па якіх будынак перадалі каталікам. У 2007—2008 гадох праводзілася аднаўленьне інтэр’еру касьцёла.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 1-нэфавая базыліка з паўкруглай апсыдай і дзьвюма закрысьціямі[1]. Галоўны і бакавыя фасады падзяляюцца гарызантальным поясам на два паверхі. У выніку перабудовы пад царкву хвалепадобны барокавы шчыт замянілі на невысокую вежу-званіцу, а над асноўным аб’ёмам узьвялі вялікі сфэрычны купал.
Сьцены касьцёла дасягаюць таўшчыні 2 мэтраў, таму ўнутраны аб’ём вельмі невялікі. Пад касьцёлам месьцяцца скляпеньні, у якіх у 1860—1870 гадох стварылі царкву-крыпту.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
каля 1900 г.
-
1927 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
З боку вуліцы
-
Інтэр'ер
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 222.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Заслаўя. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 464 с.: іл. ISBN 985-6302-24-2.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 613Г000328 |