Касакоўка
Касакоўка | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Папаратнянскі |
Насельніцтва: | 358 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°42′40″ пн. ш. 29°59′38″ у. д. / 52.71111° пн. ш. 29.99389° у. д.Каардынаты: 52°42′40″ пн. ш. 29°59′38″ у. д. / 52.71111° пн. ш. 29.99389° у. д. |
Касакоўка на мапе Беларусі Касакоўка |
Касако́ўка[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Папаратнянскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 358 чал. (2004). Знаходзіцца за 25 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 108 км ад Гомелю.
На поўначы Шыхава-Гелінскі канал, на паўночным захадзе гідралягічны заказьнік «Мох».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. Паводле рэвізіі 1858 году ўладаньне князя Л. М. Галіцына. З 1880 году дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся 2 ветракі. У выніку пажару 1908 году згарэлі 37 двароў і 32 гумны. У 1909 годзе 1812 дзесяцін зямлі, млын, у Стрэшынскай воласьці. У гэтым жа годзе ў наёмнай хаце адкрытая школа.
У 1932 году арганізаваны калгас. 4 жыхары загінулі за савецка-фінляндзкай вайной 1939-1940 гадоў. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 7 двароў, забілі 16 жыхароў. 111 жыхароў загінулі на фронце. Вызваленая ад акупацыі 29 лістапада 1943. У 1966 годзе да вёскі далучаныя пасёлкі Калінаўск і Луганск. Цэнтар калгасу «Шлях Леніна». Разьмешчаны дзевяцігадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячыя ясьлі-сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, швейная майстэрня, крама.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1858 — 27 двароў, 208 жыхароў; 1897 — 75 двароў, 577 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 103 двары, 454 жыхары; 1925 — 170 двароў; 1940 — 193 двары, 530 жыхароў; 1959 — 501 жыхар (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 147 гаспадарак, 358 жыхароў[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.