Гелін
Гелін | |
Першыя згадкі: | XX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Папаратнянскі |
Насельніцтва: | 71 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°44′3.1″ пн. ш. 30°0′14″ у. д. / 52.734194° пн. ш. 30.00389° у. д.Каардынаты: 52°44′3.1″ пн. ш. 30°0′14″ у. д. / 52.734194° пн. ш. 30.00389° у. д. |
Гелін на мапе Беларусі Гелін |
Ге́лін[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Папаратнянскага сельсавету. Насельніцтва 71 чал. (2004). Знаходзіцца за 15 км на поўдзень ад места Жлобін, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Каленкавічы), за 78 км ад Гомля.
На поўдні мэліярацыйныя каналы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XX стагодзьдзя як сяліба ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1930 годзе арганізаваны калгас. У часе нямецка-савецкай вайны ў баях каля вёскі загінулі 488 савецкіх салдатаў і 1 партызан (пахаваны ў брацкай магіле ў калгасным садзе). У лістападзе 1943 годзе — сакавіку 1944 году ў вёсцы разьмяшчаўся палявы шпіталь савецкіх войскаў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 45 жыхароў, у памяць пра іх у 1952 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваная скульптура. У 1962 годзе да вёскі далучаныя пасёлкі Марс, Новая Паляна. У складзе калгасу «Іскра» (цэнтар — вёска Папаратнае).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1925 — 47 двароў; 1959 — 304 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 34 гаспадаркі, 71 жыхар[2]
Вядомыя выхадцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Хведар Жычка (1927—2007) — беларускі паэт (нарадзіўся ў далучаным пасёлку Марс)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.