Перайсьці да зьместу

Новая Карма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новая Карма
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Папаратнянскі
Насельніцтва: 80 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°44′48″ пн. ш. 29°55′18″ у. д. / 52.74667° пн. ш. 29.92167° у. д. / 52.74667; 29.92167Каардынаты: 52°44′48″ пн. ш. 29°55′18″ у. д. / 52.74667° пн. ш. 29.92167° у. д. / 52.74667; 29.92167
Новая Карма на мапе Беларусі
Новая Карма
Новая Карма
Новая Карма

Но́вая Карма́[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Папаратнянскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 80 чал. (2004). Знаходзіцца за 20 км на паўднёвы захад ад места Жлобін, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Каленкавічы), за 76 км ад Гомелю.

Заснаваная ў другой палове XIX стагодзьдзя сялянамі суседніх вёсак, на землях, набытых імі ў абшарніка. Паводле перапісу 1897 году ў Якімава-Слабадзкой воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная ніва», працавалі вятрак і кузьня. 3 жыхары загінулі ў савецка-фінскай вайне 1939—1940 гадоў. У часе нямецка-савецкай вайны ў лістападзе 1943 году акупанты спалілі 36 двароў і забілі 10 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 58 жыхароў, у памяць пра загінулых у цэнтры вёскі ўсталяваная скульптура салдата. У 1976 годзе да вёскі далучаная вёска Осава Буда, у 1967 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлку Работка. У складзе калгасу «Іскра» (цэнтар — вёска Папаратнае).

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.