Перайсьці да зьместу

Зьміцер Казлоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьміцер Казлоў
Дата нараджэньня 26 красавіка 1988(1988-04-26) (37 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак палітычны вязень

Зьміцер Алегавіч Казлоў (нар. 26 красавіка 1988, Барань, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі блогер, кандыдат у дэпутаты на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі 2019 году[1], актывіст супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяю, палітычны вязень[2][3].

Скончыў аграбіялягічны факультэт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі паводле спэцыяльнасьці «Аграномія». З 2017 году вёў сацыяльна-палітычны відэаблог пад псэўданімам «Шэры Кот» на «YouTube».

У траўні 2019 году прымаў удзел у акціі «Кава з блогерами» на Сафійскім пляцы(be) ў Кіеве[4]. Летам 2019 году балятаваўся ў ППНС ад Партыі БНФ па Воршы. У сьнежні 2019 году прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяю(be). Упершыню быў затрыманы 26 сьнежня 2019 году[5].

Быў арыштаваны 10 чэрвеня 2020 году паводле абвінавачваньня па ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя або актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак», яму пагражала 3–4 гады турмы. 1 ліпеня 2020 году праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала яго палітвязьнем[6][7][8]. Утрымліваўся ў СІЗА-1 Менску (Пішчалаўскі замак). 20 верасьня 2020 году Нікляс Нінас, дэпутат Эўрапейскага парлямэнту, узяў шэфства над палітвязьнем[9].

25 траўня 2021 году Магілёўскі абласны суд (судзьдзя — Ірына Ланчава) пакараў Казлова пяцьцю гадамі пазбаўленьня волі за «падрыхтоўку да ўдзелу ў пратэстах у Беларусі»[10][11]. Казлоў — вязень турмы №4 Магілёва.

11 верасьня 2025 году быў памілаваны сярод 52-х палітвязьняў пасьля сустрэчы прадстаўніка прэзыдэнта ЗША Джона Коўла зь беларускім прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Сярод адначасна вызваленых было 38 грамадзянаў Беларусі, у тым ліку старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч, старшыня кансорцыюму «ЭўраБеларусь» Уладзімер Мацкевіч, былы старшыня Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук, галоўны рэдактар тыднёвіка «Рэгіянальная газэта» Аляксандар Манцэвіч і журналіст газэты «Новы час» Мікалай Дзядок. Памілаваныя іншаземцы паходзілі з 6 краінаў Эўропы, зь іх 10 з 3-х суседніх краінаў Эўразьвязу[12].

  1. Кандидат Козлов Дмитрий Олегович :: Новости Орши. orsha.eu. Праверана 2020-08-20 г.
  2. Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот) таксама прызнаны палітвязнем. Наша Ніва. Праверана 2020-08-20 г.
  3. Патрабуем неадкладна спыніць пераслед Дзмітрыя Казлова (бел.). Вясна. Праверана 2020-08-20 г.
  4. Kyiv. Coffee with bloggers, part 2 - Sofia square
  5. Блогер Шэры кот арыштаваны. Новы час. Праверана 2020-08-20 г.
  6. Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў скаргу палітвязьня Дзьмітрыя Казлова - Віцебская вясна (бел.). vitebskspring.org. Праверана 2020-08-20 г.
  7. В Беларуси появился еще один политзаключенный. naviny.by (2020-07-01). Праверана 2020-08-20 г.
  8. Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот) прызнаны палітычным зняволеным (бел.). Вясна (2021-07-01). Праверана 2021-08-26 г. Архіўная копія ад 2021-07-27 г.
  9. Members of Parliament from Poland and Germany take over prisoners’ godparenthood for Andrei Novikau, Uladzimir Tsyhanovich and Dzmitry Kazlou (анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2020-09-20). Праверана 2021-08-26 г. Архіўная копія ад 2021-08-26 г.
  10. Ад 4 да 7 гадоў калоніі. У Магілёве вынеслі прысуды Севярынцу, блогеру Казлову і актывістам "Еўрапейскай Беларусі" (бел.). Вясна. Праверана 2021-07-26 г.
  11. “Угруповання Тіхановського-Статкевича”: у Білорусі сімох активістів засудили до 4-7 років колонії за участь у протестах проти Лукашенка (укр.). Новинарня(uk) (2021-05-26). Праверана 2021-07-26 г.
  12. Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі вызвалілі 52 палітычных зьняволеных // Беларуская служба Радыё «Свабода», 11 верасьня 2025 г. Праверана 11 верасьня 2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]