Перайсьці да зьместу

Зьміцер Бартосік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьміцер Бартосік
лац. Źmicier Bartosik
Зьміцер Бартосік пад час выступу ў Баранавіцкай сядзібе БНФ (2005).
Дата нараджэньня 1969
Месца нараджэньня
Грамадзянства Беларусь
Занятак пісьменьнік, паэт, сьпявак
Навуковая сфэра паэзія[1]
Інструмэнты 6-струнная гітара, 7-струнная гітара
Узнагароды
[[commons:Category:Zmicier Bartosik|Зьміцер Бартосік
лац. Źmicier Bartosik]]
у Вікісховішчы

Зьмі́цер Барто́сік (нар. ў 1969 годзе, Рыбінск, Расея) — беларускі бард, пісьменьнік.

Нарадзіўся ў Рыбінску (Расея). Бацькі Зьмітра былі тэатраламі: бацька — рэжысэр, маці — акторка.

У школу пайшоў у Усьць-Каменагорску. У 1978 годзе сям’я пераехала ў Гомель[2]. З 13 гадоў авалодаў гітарай, вырас на песьнях Высоцкага і Акуджавы. У 13-гадовым узросьце зьняўся ў фільме «Чужая Бацькаўшчына» па рамане Вячаслава Адамчыка.

Навучаўся ў Ніжагародзкай тэатральнай вучэльні, быў выключаны «за бяздарнасьць». Пасьля працаваў шліфоўшчыкам на Гомельскім заводзе станочных вузлоў, ладврам у краме. Служыў у шэраговым батальёне. Пасьля дэмабілізацыі працаваў рабочым сцэны ў гомельскім тэатры, потым у будаўнічым бізнэсе ў Вільні[3].

У 2002 годзе выдаў кнігу апавяданьняў з уласнага жыцьця «Чорны пісталет».

Жыве ў Менску. Мае трох дзяцей: дачок Яну ды Юсьцю й сына Даната[4].

  • «Да пабачэньня, do widzenia, viso gero» (1996)
  • «Гандураскі сэрыял» (2007)
  • «Дарога на Вільню» (2008)
  • «tut.ru» (2009)
  • «Дзьве гітары» (2013)
  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Зьміцер Бартосік Беларускія аўтары. Беларуская інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат». Праверана 2 верасьня 2010 г.
  3. ^ Анастасія Зелянкова (26 красавіка 2007) Зміцер Бартосік: «Ня бабнік я, хоць ты трэсьні!». «Салідарнасьць». Праверана 2 верасьня 2010 г.
  4. ^ Зьміцер Бартосік стаў тройчы татам Грамадства. Хартыя’97 (30 ліпеня 2008). Праверана 2 верасьня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]