Дзьве гітары
| Дзьве гітары | |
| Альбом | |
|---|---|
| Выдадзены | 2013 |
| Жанр | аўтарская песьня |
Дзьве гіта́ры — пяты музычны альбом беларускага барда Зьмітра Бартосіка, які выйшаў у 2013 годзе і зьмяшчае расейскую аўтарскую песьню ў перакладзе Рыгора Барадуліна.[1]
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Музычны дыск зьмяшчае клясыкаў расейскай аўтарскай песьні праз беларускамоўныя пераклады Рыгора Барадуліна і выкананьне Зьмітра Бартосіка. Для напісаньня назвы альбому ў студыі распрацавалі адмысловую гарнітуру, якая грунтуецца на найбольш знакамітых плытках 1960—1970 гадоў, колеры афармленьня абраныя ў адпаведнасьці з густам і тэхнічнымі магчымасьцямі тых часоў — цьмяны васільковы і вохрысты. У дадатку да дыска ёсьць буклет з словамі песень альбому на мове арыгінала і ў перакладзе. Буклет зьмяшчае і сьціслую біяграфію паэтаў-выканаўцаў аўтарскае песьні, творы якіх запісаныя на кружэлку.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| № | Назва | Аўтар(ы) | Працягласьць |
|---|---|---|---|
| 1. | «Дзьве гітары» | І. Васільеў, А. Грыгор’еў | |
| 2. | «У дарозе» | Э. Абаза, І. Тургенеў | |
| 3. | «Над морам ружовым» | А. Вярцінскі, Г. Іванаў | |
| 4. | «Шчасьлівы лёс» | Б. Акуджава | |
| 5. | «Белая Бязмоўнасьць» | У. Высоцкі | |
| 6. | «Ліст да маці» | В. Ліпатаў, С. Ясенін | |
| 7. | «За кулісамі» | А. Вярцінскі | |
| 8. | «Грузінская песьня» | Б. Акуджава | |
| 9. | «Шторм» | У. Высоцкі | |
| 10. | «Калымская песьня» | С. Нікіцін, А. Жыгулін | |
| 11. | «Прыкмета» | Б. Акуджава | |
| 12. | «Райскія яблыкі» | У. Высоцкі | |
| 13. | «Жоўты анёл» | А. Вярцінскі | |
| 14. | «Малітва» | Б. Акуджава | |
| 15. | «Кожны выбірае для сябе» | С. Нікіцін, Ю. Левітанскі | |
| 16. | «Ля чорнага мора» (бонус-трэк) | С. Кірсанаў, М. Табачнікаў |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Дыск "Дзьве гітары" (бел.). PRAS.by. Праверана 24.12.2022 г. Архіўная копія ад 28.11.2022 г.