Зарэчнае (Старадароскі раён)
| Зарэчнае, трансьліт. Zarečnaje | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Старадароскі |
| Сельсавет | Языльскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°04′21″ пн. ш. 28°02′36″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 25 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1792 |
| СААТА | 6252817026 |
| Нумарны знак | 5 |
| Зарэчнае на мапе Беларусі ± Зарэчнае | |
Зарэ́чнае[1] — вёска ў Старадароскім раёне Менскай вобласьці. Зарэчнае ўваходзіць у склад Языльскага сельсавету.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва ўзьнікла як арыенцір — Зарэчнае знаходзіцца за ракой Арэсай, па іншы бок ад вёскі Навасёлкі. У вёсцы маецца дзьве вуліцы: Лугавая і Лясная.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядома з XIX стагодзьдзя. У 1885 годзе ўяўляла сабой урочышча Горкаўскай воласьці Бабруйскага павету. У 1897 годзе вядома як вёска, у якой пражывала 89 жыхароў, вядома казённая сядзіба Зарэчнае для лясной варты (3 жыхары). У 1908 годзе налічвала 19 двароў і 120 жыхароў. У 1921 годзе вядомы хутар Зарэчнае (10 жыхароў). У 1929 годзе арганізаваны калгас РЭС (рэвалюцыя, электрыфікацыя, сацыялізм).
28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Горкаўскага ў склад Языльскага сельсавету[2].
У сучаснасьці ў Зарэчным ладзіцца штогадовае сьвята вёскі, на якое зьбіраюцца выхадцы вёскі з усяго сьвету.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 25 чалавек
- 1999 год — 42 чалавекі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 451
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)