Перайсьці да зьместу

Мядзьведня (Старадароскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мядзьведня, трансьліт. Miadźviednia
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Старадароскі
Сельсавет Языльскі
Часавы пас
Каардынаты 53°04′44″ пн. ш. 27°58′58″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 8 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1792
Нумарны знак 5
Мядзьведня на мапе Беларусі ±
Мядзьведня
Мядзьведня
Мядзьведня
Мядзьведня
Мядзьведня
Мядзьведня

Мядзьве́дня[1]вёска ў Старадароскім раёне Менскай вобласьці. Мядзьведня ўваходзіць у склад Языльскага сельсавету.

Назва ўтворана ад прозьвішчаў Мядзьведзь, Мядзьведзеў ці ад слова «мядзьведзь».

Вядома з XIX стагодзьдзя: засьценкі Мядзьведня Малая, Мядзьведня Вялікая ў складзе Горкаўскай воласьці Бабруйскага павету. У 1897 годзе ў Мядзьведні Вялікай 14 двароў (110 жыхароў), у 1908 годзе 20 двароў (150 жыхароў), у 1917 годзе 101 жыхар. У 1897 годзе ў Мядзьведні Малой 6 двароў (27 жыхароў), у 1908 годзе 13 двароў (78 жыхароў), у 1917 годзе 7 двароў (37 жыхароў). У 1929—1930 гадах арганізаваны калгас «Парыская камуна». У гады Другой сусьветнай вайны вёска была амаль цалкам спаленая за дапамогу партызанам.

Мядзьведня ўваходзіла ў склад Паськавагорацкага сельсавету, які 27 чэрвеня 2003 году быў перайменаваны ў Горкаўскі[2].

28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Горкаўскага ў склад Языльскага сельсавету[3].

  • 2010 год — 8 чалавек
  • 1999 год — 13 чалавек

Вёска Мядзьведня зьяўляецца радзімай беларускага мастака Івана Стасевіча.

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 451
  2. Госкартгеоцентр (рас.)
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)