Завішы
Выгляд
Завішы лац. Zavišy | |
Герб Лебедзь
| |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Заві́шы — шляхецкі род гербу Лебедзь. Магчыма, адно з шматлікіх адгалінаваньняў літоўскага баярскага роду, які прыняў герб Лебедзь на Гарадзельскім зьезьдзе 1413 году. Паводле паданьня, Завішы спачатку карысталіся гербам «Ружа»[1].
Радавод
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынальнік роду — Завіша — упамінаецца ў 1443—1486 гадох.
- Завіша
- Мікалай (упамінаецца ў 1496 годзе); не пакінуў нашчадкаў
- Ян (? — да 1506), дваранін гаспадарскі (з 1491)
- Юры (каля 1480 — да 1528), судзьдзя земскі дарагічынскі
- Мікалай
- Ян
- Альбрэхт
- Крыштап
- Ян (каля 1485—1524), у маладосьці служыў Радзівілам, староста любаскі (да 1519), жыжморскі (з 1519) і падстолі вялікі літоўскі (1519—1526); не пакінуў нашчадкаў
- Андрэй (каля 1490 — да 1534), цівун віленскі, які ў 1528 ставіў войска 29 коннікаў; 2-я ж. — Барбара з Кейзгайлаў
- Ян (1520?—1557)
- Ян (каля 1550—1626), падкаморы лідзкі (з 1593), ваявода мсьціслаўскі (з 1596), ваявода віцебскі і староста сураскі (з 1599)
- Юры (каля 1555 — пасьля 1590), валодаў маёнткам Ракаў
- Ганна; м. — Сымон Самуэль Сангушка
- Андрэй, падскарбі вялікі літоўскі (з 1598)
- Крыштап (каля 1600 — 23 студзеня 1670), пісар вялікі літоўскі (з 1637), староста менскі (1631—1645) і браслаўскі (з 1645), маршалак надворны (з 1649), маршалак вялікі (1654—1669), кашталян віленскі (з 1669); ж. — Кацярына з Тышкевічаў
- Андрэй Казімер (1618—1678), пісар вялікі літоўскі; атрымаў пасьля бацькі Менскае староства
- Крыштап Станіслаў (20 красавіка 1660 — 15 жніўня 1721), ваявода менскі (з 1720)
- ?
- Крыштап Тэабальд (?—1763), староста старадубскі
- Ян Юры (каля 1620—1671), атрымаў ад бацькі Браслаўскае староства
- Андрэй Казімер (1618—1678), пісар вялікі літоўскі; атрымаў пасьля бацькі Менскае староства
- Крыштап (каля 1600 — 23 студзеня 1670), пісар вялікі літоўскі (з 1637), староста менскі (1631—1645) і браслаўскі (з 1645), маршалак надворны (з 1649), маршалак вялікі (1654—1669), кашталян віленскі (з 1669); ж. — Кацярына з Тышкевічаў
- Мельхіёр (1525?—1592), маршалак гаспадарскі (з 1578), кашталян віцебскі (з 1588)
- Ян (1520?—1557)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мужчынскі партрэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Крыштап Завіша
-
Казімер Завіша
-
Невядомы з роду Завішаў
Жаночы партрэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Аляксандра Завіша (з Агінскіх)
-
Марыя Ланеўская (з Завішаў)
-
Ганна Завіша (зь Ліпскіх)
Іканаграфія роду Завішаў захоўваецца ў зборах Беларусі, Летувы, Польшчы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Насевіч В. Завішы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 638.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4