Абмеркаваньне:Жаробычы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У ВГАБ на старонцы 209 згадваецца вёска Жаробычы (назвы паводле крыніц — Жаробычи, Жаробичи; сучасная назва — да 1939 Жаробычы; належала да маёнтка Жаробычы; уладаньне на 1567 г. — Шл.; першае ўпамінаньне — 1563; павет ВКЛ, краіна на 1567 г. — Пол.; сучасная прыналежнасьць — Віцебская вобласьць, Шумілінскі раён). --Ліцьвін (гутаркі) 19:12, 18 ліпеня 2012 (FET)

Дарэчы, гугл (і адпаведна, шэраг індэксаваных ім АК) таксама Жаробычы лепей ведае за Жаробічы. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 19:34, 18 ліпеня 2012 (FET)
І, атрымліваецца, вёска не ліквідавана, а перайменавана, зараз гэта вёска (аграгарадок) Слабада[1][2]. --Ліцьвін (гутаркі) 21:20, 18 ліпеня 2012 (FET)
Мда. Ось любілі ж маскоўскія бальшавікі-шавіністы ўсё тут заблытаць-пераблытаць (канчаткова) сваімі перайменаваньнямі. І чым ім назва Жаробычы не спадабалася? Хіба што "неруССкой" падалася. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 01:04, 19 ліпеня 2012 (FET)
Менавіта так. Таму трэба перарабіць артыкул пад існы населены пункт у Шумілінскім раёне. --Ліцьвін (гутаркі) 01:42, 19 ліпеня 2012 (FET)
Атрымліваецца, ўсё ж, Жаробычы не перайменаваны, не ліквідаваны, а аб'яднаны ў 1939 годзе з суседняй вёскай Слабада. А ў даведніку Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. на старонцы 87 цэнтар Жаробыцкага сельсавету зусім Слабада-Жаробычы. --Ліцьвін (гутаркі) 15:02, 24 ліпеня 2012 (FET)
Заблытана ўсё як. Але артыкул, відаць, трэба перапрацаваць. Аб'яднаньне ўсё ж не перайменаваньне. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 15:14, 24 ліпеня 2012 (FET)
Перапрацаваў. --Ліцьвін (гутаркі) 15:18, 24 ліпеня 2012 (FET)