Жан-Люі Мюра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жан-Люі Мюра
па-француску: Jean-Louis Murat
Дата нараджэньня 28 студзеня 1952(1952-01-28)[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 траўня 2023(2023-05-25)[4][5][6][…] (71 год)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці эмбалія лёгкіх[d][8]
Месца пахаваньня
Занятак музыка, актор, сьпявак, кампазытар
Псэўданімы Jean-Louis Murat
Жанры поп-рок і новая хваля[d]
Псэўданімы Jean-Louis Murat
Лэйблы Virgin Records[d]
Сайт jlmurat.com (фр.)

Жáн-Люí Мюрá (па-француску: Jean-Louis Murat; сапраўднае імя Жан-Люі Бэрго, па-француску: Jean-Louis Bergheaud, 28 студзеня 1952, Шамальер, Пюі-дэ-Дом, Францыя ― 25 траўня 2023, Авэрнь, Францыя) ― францускі музыка, сьпявак, кампазытар.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жан-Люі Бэрго нарадзіўся 28 студзеня 1952 году ў Шамальеры (Пюі-дэ-Дом)у сям’і цесьляра-сталяра, таксама музыкі-аматара, і маці-швачкі[10].

Адзінокі і замкнёны ў сабе, будучы Жан-Люі Мюра з раньняга ўзросту выяўляў пэўныя здольнасьці да музыкі і гульні на многіх інструмэнтах. Дзякуючы падтрымцы бацькі яго аддаюць навучацца музыцы. З гарадзкім духавым аркестрам малады Жан-Люі іграе на барабане, а потым на карнэце. Ён таксама навучыўся іграць на саксафоне ў духавых клясах кансэрваторыі, дзе таксама разьвіў свой густ да сьпеваў[11].

Калі яму было 9 гадоў, на Каляды яму падарылі слоўнік Larousse, па якім ён пачаў пісаць вершы[12].

Ажаніўшыся ва ўзросьце 17 гадоў, ён паступіў на кароткі час ва ўнівэрсытэт Клермон-Фэрану. У 1970 годзе ён адправіўся аўтаспынам на фэстываль на высьпе Ўайт. Бацька хлопчыка ў 19 гадоў, ён разьвёўся і пакінуў усё, каб падарожнічаць і жыць выпадковымі працамі ў Францыі і Эўропе, адзін, як Джэк Кэруак[13].

Ён працаваў паміж Парыжам, дзе спрабаваў свае сілы ў журналістыцы і некалькімі мястэчкамі для адпачынкаў (лыжны інструктар у Авар’я або санітар на пляжы ў Сэн-Трапэ). Пасьля спробы самагубства, ён, нарэшце, вярнуўся ў сваю вёску ў 1977 годзе ва ўзросьце 25 гадоў, каб прысьвяціць сябе музыцы[14].

Менавіта сынгл Regrets (дуэт з Мілен Фармёр) канчаткова зрабіў яго вядомым шырокай аўдыторыі ў канцы 1991 году[15].

Зацікавіўшыся будызмам, Ж.-Л. Мюра ўключыўся ў тыбецкую справу[16].

Жан-Люі Мюра памёр 25 траўня 2023 году у сваім доме ў Авэрні ва ўзросьце 71 году[17].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глыбока прывязаны да Авэрні, дзе ён нарадзіўся і жыў у вёсцы на прыродзе, надавала яму асабістае паэтычнае натхненьне[18].

Вельмі пладавіты, гітарыст і сьпявак з тыповым тонам, Жан-Люі Мюра пісаў, выпускаў і выдаваў па адным альбоме ў год[19].

Пачынаючы з 1990-ых гадоў таксама здымаўся ў кіно[20].

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

• 1982: Murat

• 1984: Passions privées

• 1989: Cheyenne Autumn

• 1991: Le Manteau de pluie

• 1993: Vénus

• 1996: Dolorès

• 1999: Mustango

• 2002: Le Moujik et sa femme

• 2003: Lilith

• 2004: A Bird on a Poire

• 2005: Москва

• 2006: Taormina

• 2007: Charles et Léo

• 2008: Tristan

• 2009: Le Cours ordinaire des choses

• 2011: Grand Lièvre

• 2013: Toboggan

• 2014: Babel

• 2016: Morituri

• 2017: Travaux sur la N89

• 2018: Il Francese

• 2020: Baby Love

• 2021: Baby Love D.C.

• 2021: La Vraie Vie de Buck John.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Jean-Louis Murat // Babelio (фр.) — 2007.
  2. ^ Le chanteur Jean-Louis Murat est mort: L’auteur de « Dolorès » ou du « Moujik et sa femme » est mort jeudi 25 mai. Il avait enregistré une vingtaine d’albums.
  3. ^ а б в Fichier des personnes décédées
  4. ^ Le chanteur Jean-Louis Murat est mort: L’auteur de « Dolorès » ou du « Moujik et sa femme » est mort jeudi 25 mai. Il avait enregistré une vingtaine d’albums.
  5. ^ Le musicien Jean-Louis Murat est mortLe Figaro.
  6. ^ Le chanteur Jean-Louis Murat est mort ce jeudi 25 mai — 2023.
  7. ^ Le Monde (фр.) / J. FenoglioParis: Société éditrice du Monde, 1944. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
  8. ^ https://muzyka.interia.pl/wiadomosci/news-jean-louis-murat-nie-zyje-mial-71-lat,nId,6815574 (пол.)
  9. ^ http://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article6595
  10. ^ Biographie de Jean-Louis Murat, France Culture, https://www.radiofrance.fr/personnes/jean-louis-murat
  11. ^ Stéphane Davet, «Il Francese»: Jean-Louis Murat sur de nouvelles pistes, Le Monde,‎ 28 septembre 2018, https://www.lemonde.fr/musiques/article/2018/09/28/il-francese-jean-louis-murat-sur-de-nouvelles-pistes_5361276_1654986.html
  12. ^ Ludovic Perrin et Antoine de Baecque, «J’ai fait tout „Lilith“ en lisant Proust», Libération,‎ 26 août 2003.
  13. ^ Richard Robert, «„sorti de l’auberge“ — Interview sur DOLORES», Les Inrockuptibles, no 71,‎ septembre 96.
  14. ^ Richard Robert, «„sorti de l’auberge“ — Interview sur DOLORES», Les Inrockuptibles, no 71,‎ septembre 96.
  15. ^ Mylène Farmer & Jean-Louis Murat — Regrets (chanson)", lescharts.com, Hung Medien, https://lescharts.com/showitem.asp?interpret=Myl%E8ne+Farmer+%26+Jean%2DLouis+Murat&titel=Regrets&cat=s
  16. ^ «Le chanteur Jean-Louis Murat est mort», Le Monde, 25 May 2023, https://www.lemonde.fr/disparitions/article/2023/05/25/la-chanteur-jean-louis-murat-est-mort_6174792_3382.html
  17. ^ Centre France, «Culture — Le chanteur Jean-Louis Murat est mort ce jeudi 25 mai», sur www.lamontagne.fr, 25 mai 2023, https://www.lamontagne.fr/clermont-ferrand-63000/loisirs/le-chanteur-jean-louis-murat-est-mort-ce-vendredi-25-mai_14315266/
  18. ^ «Jean-Louis Murat se mue en parfait artisan pour ses „Travaux sur la N89“», Les Inrocks, https://www.lesinrocks.com/musique/jean-louis-murat-se-mue-en-parfait-artisan-pour-ses-travaux-sur-la-n89-156370-17-11-2017/
  19. ^ Laurent Mereu-Boulch, «Jean-Louis Murat: „Je cours après un train que je ne veux pas prendre“», Evene.fr, Le Figaro, 21 mars 2013, https://www.lefigaro.fr/musique
  20. ^ Laurent Mereu-Boulch, «Jean-Louis Murat: „Je cours après un train que je ne veux pas prendre“», Evene.fr, Le Figaro, 21 mars 2013, https://www.lefigaro.fr/musique