Джэк Кэруак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Джэк Кэруак
Kerouac by Palumbo.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 сакавіка 1922(1922-03-12)[1][2]
Лоўэл[d], Масачусэтс, ЗША
Памёр 21 кастрычніка 1969(1969-10-21)[1][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12][2][13] (47 гадоў)
Сэнт-Пітэрзбэрг, акруга Пінелас[d], Флорыда, ЗША
Пахаваны Масачусэтс
Бацькі Léo Alcide Kerouac[d][14]
Gabrielle Ange Lévesque[d][14]
Сужэнец Joan Kerouac[d], Edie Parker[d] і Stella Sampas[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, навэліст і сцэнарыст
Мова ангельская мова[1] і француская мова
Подпіс Jack Kerouac signature.svg
http://www.jackkerouac.com

Джэк Кэ́руак (па-ангельску: Jack Kerouac; 12 сакавіка 1922 — 21 кастрычніка 1969) — амэрыканскі пісьменьнік, паэт, важнейшы прадстаўнік літаратуры «разьбітага пакаленьня».

Кэруак, які яшчэ пры жыцьці меў посьпех сярод чытачоў, але не карыстаўся асаблівай увагай крытыкаў, сёньня лічыцца адным з самых выбітных амэрыканскіх пісьменьнікаў. Яго спантанная мова натхняла такіх аўтараў, як Том Робінз, Рычард Бротыган, Гантэр Томпсан, Кен Кізі, Боб Дылан, яго называлі «каралём бітнікаў» і «бацькам гіпі».

Большую частку жыцьця Кэруак правёў альбо бадзяючыся па прасторах Амэрыкі, альбо дома ў сваёй маці. Сутыкаючыся з краінай, якая ўвесь час мянялася, Кэруак імкнуўся знайсьці ў ёй сваё месца, што ў нейкі момант прывяло яго да адмаўленьня каштоўнасьцяў пяцідзясятых. У яго творчасьці зьяўляецца жаданьне вырвацца на свабоду з сацыяльных шаблёнаў і знайсьці ў жыцьці сэнс. Пошукі прыводзілі яго то да экспэрымэнтаў з наркотыкамі (ён выкарыстоўваў у тым ліку псыляцыбін, марыхуану і бэнзэдрын), то да асваеньня духоўных вучэньняў, такіх як будызм, то да падарожжаў па сьвеце. Яго кнігі часам называюць каталізатарам контракультуры 1960-х. Самыя вядомыя раманы Кэруака — «У дарозе» і «Валацугі Дхармы».

Галоўныя творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • The Town and the City 1950
  • On the Road 1957 (па-беларуску: «У дарозе»)
  • The Dharma Bums 1958 (па-беларуску: «Валацугі Дхармы»)
  • The Subterraneans 1958
  • Mexico City Blues 1959
  • Maggie Cassidy 1959
  • Dr. Sax 1959
  • Tristessa 1960
  • Lonesome Traveller 1960
  • Scripture of the Golden Eternity 1960
  • Book of Dreams 1961
  • Pull my Daisy 1961
  • Big Sur 1962
  • Visions of Gerard 1963
  • Desolation Angels 1965
  • Satori in Paris 1966
  • Vanity of Duluoz 1968

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  3. ^ Encyclopædia Britannica
  4. ^ SNAC — 2010.
  5. ^ Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі — 1995.
  6. ^ Babelio — 2007.
  7. ^ Discogs — 2000.
  8. ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
  9. ^ Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  10. ^ GeneaStar
  11. ^ Roglo — 1997. — 8549233 экз.
  12. ^ Proleksis enciklopedija — 2009.
  13. ^ Munzinger Personen
  14. ^ а б Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]